Налі ды выіш. Аб няздольным да нічога чалавеку, які можа толькі гатовае (налітае) зьесьці. 807. На людзкі сьмех. Прыказвае той, каму даюць нейкую недарэчную параду. 808. На М ацея дарога пацея. Заўвага сялян на тое, што ад 24 лютага, ад Мацея, дарога пачынае макрэцца ад сонечнай цяпліні. 809. На мой век дурняў хваця. Прыказваюць самаўпэўненыя ашуканцы -лайдакі. 810. На мядзьведзя галіна звалілася. Калі пакаранае дзіця ці падлетак моцна плача-раве. Даўныя людзі казалі, што калі ў лесе на соннага мядзьведзя зваліцца галіна, дык ён із страху моцна раве. 811. На мядзьведзя ідзі — пасьцель гатуй. На дзіка ідзі — дошкі гатуй. Старая паляўнічая прыказка. Пры няўдалым паляваньні на мядзьведзя ён можа пакалечыць і давядзецца хварэць. Пры ня ўдалым паляваньні на дзіка дзік можа разарваць і будзе патрэбная дамавіна. 812. На нашы ногі завысокі іх парогі. Прыказваюць тыя, якія або самі ня хочуць сяброўства зь іншымі, або ім гэта сяброўства недаступнае. 813. Наняўся, як прадаўся. Наняты мусіць сумленна выконваць умоўленую працу. 814. На пахілага чалавека й сабакі горы брэшуць. На пакрыўджанага жыцьцём і натоўп нападае. 815. На пахілае дрэва й козы скачуць. На слабога чалавека навет і слабыя злачынцы нападаюць. 816. Напалі, як жыды на Гамана. Прыказваюць, калі натоўпам нападаюць на безбароннага чалавека. 817. На печы добрыя рэчы. Жартуе той, хто грэецца ла печы. 818. Нарэдчас. Кажуць, калі нешта адбываецца вельмі рэдка, выпадкова. 819. На сваей лаўца й памерці добра. Бо сумленьне будзе чыстае, што не нарабіў заміну чужым людзям. 820. На сваім хлебя жывеш, калі хочыш, тады й еш. Выгадней харчавацца дома, у сваёй хаце, бо калі захочацца есьці, дык заўсёды хлеб і ежа пад рукамі. 821. На сваіх дваіх. Прыказвае той, хто прышоў пехатой. 822. Насілу ў хату ўваліўся. Калі нехта зь вялікімі цяжкасьцямі прыйдзе да хаты. 823. Нас ня поля насеіна. Калі між блізкіх сваякоў ці сяброў пачынаецца нязгода. Гэтым напамінаецца, што іх мала, а затое яны мусяць жыць у згодзе й дапамагаць адзін аднаму
24 👁