Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Прыказваюць, калі пагражаюць, што піргнуць. «Калі піргну, дык ты аж нагамі накрыешся». 790. На гэтым сьвеця, як у карэця: едзіш, калышышся, пакуль ня вывірнішся. Прыказвае той, каму зрадзіла шчасьце. 791. На гэтым зубы зьеў. Хто на адным занятку ўсё жыцьцё правёў. 792. На гнеў ня рублін хлеў. Жартуюць зь дзяцей, калі яны гневаюцца ды есьці ня ідуць. 793. На год, шмат прыгод, а на вяку, німа ліку. Прыгоды ў жыцьці — натуральная зьява, дык імі ня варта пераймацца. 794. Нагрэтага куточка шкода пакідаць. Прыказвае той, хто на адным месцы абжыўся, а яму суляць пераяжджаць на іншае месца. 795. Над сіратой Бог з калітой. Калі беднаму пашанцуе разжыцца. 796. Надзеў бабскі андарак. Хто пашоў на жончыну гаспадарку ў прымы (быццам дзеўка), пашоў замуж. 797. Надзьмуўся, як мыш на крупы. Прыказваюць на таго, хто пагневаўся. 798. На жычкую крапіву мароз знайдзіцца. Прыказваюць, калі нейкаму злачынцу ці арганізацыі злачынцаў жадаюць загубы. Жычкая крапіва пры першых восеньскіх замаразках мерзьне. 799. На жывой касьце мяса нарасьце 1. Прыказваюць, калі прадаюць худое скацьцё. 2. Гэтак цешаць выпадкова абяднелага чалавека, бо калі сам будзе жыў ды здароў, дык гаспадарку) набудзе. 800. На злодзію шапка гарыць. Калі нехта ў гутарцы закранае злачынства, дык вінавайца гэтага злачынства стане яго бараніць і гэтак сябе выдасьць. 801. На каго Бог, на таго й людзі. На нешчасьлівага й людзі нападаюць бязьвінна. 802. На Каляды сарочку надзівай новую, на Вялікдзінь — бялёвую, а на Сёмуху — сьмяротную. На Каляды з пад кажуха ня відаць і новай суравой сарочкі. На Вялікдзень выбеленую — бо ўжо можна расхінуць кажух, ужо цёпла. На Сёмуху бывае душна й можна надзяваць старэнькую вынашаную сарочку, як на сьмерць. 803. На Казімёры зіма ўмёра. Заўвага сялян, што ад Хазімера, 4 сакавіка, пачынае ўжо цяплець. 804. На лес гукні, дык лес уныя. Калі на каго-небудзь выдумаюць нейкую напасьць, калі на яго натоўпам загавораць, дык гэта можа адбіцца ня толькі на ягонай славе, але й на здароў'і, бо навет лес унывае, калі безпатрэбы на яго гукаюць. 805. На лечаным кані мала езьдзюць. Аб ладжаных рэчах і лечаных людзях і жывёлах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

здароўі
29 👁
 ◀  / 133  ▶