Н 779. На адно кусаіла тры сірбаілы. Жарт пры ядзе: 1. Прыказваюць, калі пры пільнай рабоце не хапае часу пад'есьці. 2. Калі пры ядзе не хапае хлеба й даводзіцца стравай намагаць 780. На адным месцы й камінь абрастая. Прыказвае той, хто добра абжыўся на адным месцы, а яго супроць ягонай волі перасяляюць у месца іншае. 781. На барышы, што хочыш брашы. 1. Калі пры сватаньні ці з боку дзяцюка, ці з боку дзеўкі ставяць нейкія ўмовы ці робяць засьцярогі. 2. Калі пры куплі жывёлы нехта пытае, ці тая жывёла мае нейкую ганьбу. 782. На благоя доўга вучыць ня трэба. Скардзяцца бацькі, калі дзеціці падлеткі на вуліцы навучацца благіх словаў. 783. На Бога надзейся, алі й сам старайся. Прыказваюць гультаю, які наракае на Бога за сваю беднасьць. 784. На бок грыбок — баравік едзя. Жартуюць, калі ганарысты чалавек праходзе. 785. Набраўся, як жаба гразі. Гавораць на таго, хто сілу страціў ад гарэлкі ды ў бруд укачаўся. 786. Набрахала на свой хвост. Калі нехта праз свой язык сябе выдасьць.Паходзе з казкі аб лісіцы, калі яна брахала на свой хвост ды наклікала на сябе сабак. 787. На воўка памоўка, а мядзьведзь ціха вядзець. Калі воўк нападзе на статак, дык пастушкі крычаць ды гоняцца за ім. Каровы ці коні ціснуцца тады ў кучу, адбіваюцца, бароняцца. Калі-ж нападае мядзьведзь, дык пастушкі ўцякаюць ды хаваюцца, а коні ці каровы разьбягаюцца ў розныя бакі. Мядзьведзь тады бярэ сваю ахвяру й спакойна нясе яе ў лес. Прыказваюць да гэтага, што калі невялікі злачынца пакрыўдзе людзей, абкрадае ці паб'е, дык яго лаюць ды прыцягваюць да судовай адказнасьці. Калі-ж вялікі злачынец абрабуе міліёны да апошняга куска хлеба ды таксама міліёны нявінных закатуе на сьмерць, дык здавалася-б, што паважныя людзі будуць ставіцца з агідай да гэткага ліхадзея. Яны-ж, тым часам, паціскаюць яму акрываўленыя рукі, высьцілаюць дарагімі кілімамі сьцежку ды прыймаюць, як роўнага сабе гасьця. 788. На галодны зуб добра й гэта. Калі беднаму нейкі, хоць і несамавіты дабытак дастанецца. Паходзе ад казкі аб лісіцы, што гэтак казала, калі знайшла жука. 789. Нагамі накрыцца. Калі моцна піргнуць чалавека назад, дык прыпаданьні ягоныя ногі зь імпэту лягуць на жывот
Дадатковыя словы
пабе, падесьці
35 👁