Ня мы хлебам зямлю кормім, а зімля нас. Прыказвае гаспадар сваім дзецям, каб яны ня сеялі густа збожжа.
Ня мы хлеб носім, алі хлеб нас. Прыказваюць тыя падарожныя,што за плячыма хлеб у дарозе носяць.
Ня мыўся — ляніў. Памыўся — хвасьліў. Аб благіх людзях, якім цяжка дагадзіць, і якія абы за што знайдуць прычыну прычапіцца.
Ня пі, ня еш, і з хаты ня лезь. Аб тым, які ў благое надвор'е выбіраецца ў дарогу.
Ня плюй у стары калодзісь, бо можа прыдзецца калі зь яго вады напіцца. Аб тым, хто зьневажае свайго былога дабрадзея, бо можа ізноў прыдзецца да яго зьвярнуцца ў бядзе.
Нясі, Божа, ніжанатага ды багатага. Жарт. Гэтак прыказваюць дзеўкі, калі нехта позна стукае ў дзьверы, бо можа гэта ідуць сваты.
Ня сучка брэша, а карытца. Просты сэнс: Калі сучку будзеш добра карміць, дык яна будзе добра брахаць. Сучкай завуць і чалавека, які за магарыч гатоў ачарніць, збэсьціць, зьняважыць нявіннага чалавека. Прыказваюць, калі гэткі падкуплены чалавек за добрае «карытца» добра брэша за свайго гаспадара.
Ня сьлепа бяло, што ў вадзе было. Жартаўлівы адказ прачкі, калі ёй заўважаюць, што бялізна ня бела памыта.
Ня слепа карова, што на страсе салома. Аб нярупным гаспадару, які ня прывядзе да парадку хатніх рэчаў: не намеле мукі, не наробе круп, не насячэ дроў, а кажа: «Вун усё ёсьць, а толькі прыгатуй ды звары».
Ня сьмейся брудзя, бо й табе будзя. Ня можна сьмяяцца над няшчасьцем чалавека, бо й самому можа тое самае стацца.
Ня сьпіцца ваўку пад сялом. Аб тым, каму ў нейкім месцы трывожна.
Ня той чарвяк, што мы зьядзім, а той чарвяк, што нас зьесьць. Жартуюць старыя, калі ім дзеці напамінаюць, каб хаця чарвівых грыбоў у ежу не наклалі.
Ня толькі дурань вала губляя. Калі й у разумнага здарыцца няшчасная прыгода ці памылка.
Ня тут казана. Прыказваюць перад апавяданьнем жахлівага выпадку: «Ня тут казана, там у лесе на дарозе разбойнікі чалавека забілі».
Ня ўвесь той сьвет, што ў вакне. Ня толькі тое ёсьць на сьвеце, што перад намі. Далей, магчыма, ёсьць цікавейшыя й прыгажэйшыя рэчы. Прыказваюць, калі некаму пры сватаньні
91 👁