М 730. М ае й блохі былі падохлі. Прыказвае той, хто апавядае, як яму некалі здарыўся вялікі пярэпалах. 731. М ае красенцы, мае сушэнцы, зівайця, як сьвякроў на нявестку, або як мачыха на падчырыцу. Прыказвае ткальля, калі затыкае кросны. 732. М ае слугі пагнуліся ў дугі. Прыказвае той, чые работнікі ці па хваробе ці таму, што незадаволеныя, слаба працуюць. 733. М аім салам ды па маёй скуры мажа. Прыказвае той, каму нехта дагаджае ягонай-жа працай. 734. М аіш статак, трэба мець і ўпадак. Разважаюць таго, хто мае нейкі ўбытак у гаспадарцы. 735. М айстра, майстра, — ня псуй клін! Прыказваюць, калі няўмека бярэцца за паважную работу. 736. М ай усяго даволі, а бяды ніколі. Пажаданьні дабра. 737. М аладось — дурнось. 1. Прыказваюць старыя, ка.га ім успамінаюць іхныя памылкі й дурноту ў іх маладыя гады. 2. Гэтак старыя прыказваюць на не паважныя паводзіны маладых. 738. М аленькі сабачка да веку шчаня. Прыказваюць на малога брахуна -лайдака. 739. М ал залатнік ды дораг. Прыказваюць малыя людзі, калі іх нехта ганьбуе за рост. 740. М алоя — цалоя, а большая — папалам. Гутарка аб благім мліве.Прыказваюць аб работніку, які шпарка робе, але ягоная работа дрэннай якасьці. 741. М алы жук ды вялікі гук. Калі малы чалавек ды вялікага крыкуна робе. 742. М алыя дзеці — малы й к лопат, а вялікія дзеці — вялікі й клопат. Прыказваюць бацькі, калі ёсьць шмат выдаткаў на большых дзяцей або калі дзеці распусныя ды робяць бацьком шмат клопату. 743. М алыя дзеці спаць ні даюць, вялікія дзеці жыць ні даюць. Наракаюць гэтак бацькі, калі іхныя дзеці іх крыўдзяць. 744. М аляр мажа ды ня еўшы спаць ляжа. Прыказваюць мастаку, калі ягоная праца матар'яльна яго не забясьпечвае. 745. М ама, мама! Вось мяне хлопцы любюць, бо калі выйду на вуліцу, дык за кулакамі сьвету ня віджу. Жарт на прыказку: «Хто любіцца, той чубіцца». 746. М ана наверх выйдзя. Гэтак разважаюць таго, хто наракае, што на яго ўзлажылі нейкую напасьць, наманілі. 747. М арац мацая за паліц. I ў сакавіку бывае сьцюдзела ў рукі
Дадатковыя словы
матаряльна
19 👁