Леў, як хлеў! — сказаў чалавек. — Каб ты лепі мне тапаром сікануў, чымся хлевам назваў, — сказаў леў. Прыказвае той, каго празываюць прыложаным благім імям. 714. Лён да лёгка шоўку. Практыка старых жанчын аб тым, што чым даўжэй будзе лён ляжаць, тым лепей будзе ён прасьціся, але трэба яго кажны год пачасваць. 715. Лёстачкамі дух выня. Прыказваюць, калі нехта ласкай і прыдобрываньнем спэкулюе на сумленьні даверлівага, каб яго ашукаць. 716. Лёстачкі падпуская. Прыказваюць, калі нехта пачынае прыдобрывацца, каб нешта сабе выманіць. 717. Ліжачага ня б'юць. Упакоранага ня можна караць. 718. Лік вялік, алі карысьці мала. Прыказвае гаспадар, калі зьбярэ чаго-небудзь з поля й шмат, але дрэннай якасьці. 719. Лісіца жука на леташнім вогнішчы пікла й казала: «Сьпёкся, падсох, аж трашчыць!» З казкі аб лісіцы. Прыказваюць, калі нехта хвале сваю благую ежу ці работу. 720. Лісіца пад барану ад дажджу хавалася й казала: «А ўсё-ж ні кожная капка капня!» З казкі аб лісіцы. Лісіца ад сабак пад барану хавалася,а казала, што ад дажджу. Калі нехта робе паважныя захады, але, каб ня выдаць сакрэту, паясьняе свой паступак малаважнай прычынай. 721. Любось як кароста: калі каросту болі дзярэш, дык йіна горы сьвярбіць. Прыказваюць аб сабе тыя, што ашукаліся ў каханьні. 722. Лобам дзьверы адчыніць. Прыказваюць таму, каго з хаты выганяюць. 723. Лобам сьцяны ні праб'еш. Прыказваюць, калі нехта хоча змагацца супроць вялікай сілы. 724. Лой скуру пад'еў. Прыказваюць, калі нехта зь вялікай выгады ня ведае, што рабіць і даходзіць да шаленства. 725. Людзей слухай, алі й свой розум май. Перасьцерагаюць таго, хто лёгка, без развагі паддаецца нейчай парадзе. 726. Людзі божжы сабакі. Прыказваюць, калі нейкую выдуманую на чалавека няславу грамадой перагаварваюць на розныя лады. 727. Людзі ўміраюць і нам загадаваюць, а мы сухароў насушым ды за імі рушым. Гэтак жартуюць на хаўтурох. 728. Людзкія жонкі кроены ткуць, а мая Тэкля лён трэпля. Прыказвае муж, калі ў ягонай жонкі нейкая няўпраўка ў рабоце. 729. Лянога каня пугай ні спужаіш. Прыказваюць таму, хто сорамам хоча пераканаць злодзея, ці іншага злачынцу
Дадатковыя словы
бюць, падеў, прабеш
8 👁