Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
М ароз сем баб павёз. Жартуюць гэтак, калі вялікі мароз прыцісьне. 749. М ароз — сто пудоў на воз. Аб добрай саннай дарозе. 750. М асква сьлізам ня вера. Прыказка гістарычная, паходзіць з часоў частых войнаў з Маскоўшчынай, калі маскоўцы ў Беларусі высякалі часта ў пень нявінных людзей, не зважаючы на іхны плач ды мольбы. 751. М аскоўскія дактары вынюць душу біз пары. Прыказвалі, калі ў вайсковых маскоўскіх шпіталёх умірала шмат жаўнераў. 752. М асла пагасла, сала пата л а, а кілбасе ліха стала. Гэтак жартуе гаспадыня, калі ўся скаромніна вышла й няма чым гасьцей частаваць. 753. М атаіцца каля вуш. Гэтак кажуць, калі нешта хочуць прыпомніць,а яно на памяць ня прыходзе. 754. М аўчы, бо начну таўчы. Жарт-пагроза, каб не выдаваць сакрэтаў. 755. М аўчыць, як мыла зьеўшы. Прыказваюць на таго, каму няма чаго казаць ад сораму. 756. М аючы паршываю галаву, ня трэба ў дух лезьці. Прыказваюць таму, хто ня мае адпаведнага здароў'я ці здольнасьцяў, а бярэцца за такую справу, якой ня ў сілах выканаць. 757. М ая душа ні крывая — усё прымая. Гэтак жартуе госьць, калі гаспадыня перапрашае, што можа страва яму не да смаку. 758. М ая хата з краю й я нічога ні знаю. Прыказвае той, хто ня хоча ўмешвацца ў грамадзкія справы. 759. М есца, як старой бабя сесьці. Прыказваюць, калі трэба ня зусім малое месца, бо старая баба ня любе, каб да яе блізка прыхіналіся. 760. М ець на воку. Ня выпускаць з зроку, сачыць за нечым. 761. М іл жабя гарэх, ды зубоў Бог ні даў. Прыказваюць, калі зайздрывы квапіцца на нешта завіднае, але ня мае магчымасьці скарыстаць яго. 762. Мілая дабро, алі бруха адно. Жартуючы прыказвае госьць, калі яго запрашаюць, каб болей еў. 763. М ілы мой крадзеж, куды мяне завядзеш? Гэткае пытаньне ставяцьзлодзею ці іншаму злачынцу. 764. М ілы мой спакою — добра жыць з табою. Прыказваюць сумленныя людзі. 765. М не ад гэтага ні холадна, ні цёпла. Прыказвае той, каму абыякава справа, аб чым ідзе гутарка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

здароўя
23 👁
 ◀  / 133  ▶