Кося, кося!» — пакуль злавіць давялося, а як злавіў, дык «Стой, воўча дух!». Гэтак прыказваюць, калі дэспат ці ліхвяр ласкава абыходзіцца з прастаком, пакуль у свае рукі возьме, а потым і пагрозамі страша. 669. Край у края хлеба пазычая. Прыказвае сусед, калі прыходзе збожжа пазычаць. 670. Круцельствам век ні пражывеш. Прыказваюць круцялю, якога выкрылі ў круцельстве. 671. Круці ні круці, а трэба ўмярці. Прыказваюць таму, у каго здарыўся цяжкі выпадак, ад якога немагчыма ўхіліцца. Прыказка паходзе ад казкі:Адзін чалавек мог бачыць сьмерць. Ён зрабіў сабе ложка на круцёлцы й калі толькі сьмерць падыходзіла да ягонай галавы, каб задушыць, ён паварочваўся да сьмерці нагамі. Гэтак ён доўга змагаўся і зь сьмерцяй, аж нарэшцэ яна сказала: «Круці ні круці, а трэба ўмярці». 672. Круціцца, як скурат на агні. Прыказваюць, калі вінны вышуквае розныя прычыны, каб аправіцца ад віны. 673. Крывоя кола проста ня коціцца. Благі чалавек папраўдзе ня жыве. 674. Крыўда праўдзя вочы выкалала. Прыказваюць, калі крыўда перамагае. Прыказка паходзе ад казкі: Жылі на сьвеце Праўда й Крыўда, Праўду ўсюды любілі, а Крыўду ненавідзелі, бо Праўда людзям заўсёды памагала, а Крыўда крыўду рабіла. Нарэшце Крыўда Праўдзе вочы павыколывала й сама запанавала на сьвеце. 675. Крычыць, аж поля разьлігайіцца. Прыказваюць, калі нехта моцна крычыць на полі. 676. Крычьщь, як сьвіня ў плот ушчаміўшыся. Прыказваюць, калі нехта дзіка, нема крычыць ды ня слухае, што іншыя кажуць. 677. Ксёндз-дабрадзей пасьвяньці хатку: німа парадку. Прыказваюць, калі ў хаце звадка, а ня відаць, хто вінен — напэўна чорт. 678. Куды вецір вея, туды й лозы гнуцца. Прыказваюць таму, хто сьлепа ідзе за натоўпам. 679. Куды конь з капытом, туды й рак з клюшняй. Высьмейваюць таго,хто сьлепа наследуе іншых. 680. Кумоўства ні папоўства і прыданства ні панства. Хоць поп і кум разам дзіця хрысьцяць, але поп за хрост бярэ грошы, а кум плаце папу дый радзісе дае падаркі. На вясельлі за сталом прыданкі займаюць апошняе месца. 681. Купіў за пяць пальцаў. Гэта азначае: схапіў пяцю пальцамі, украў. 682. Купіў-бы сяло, дык грошы гало. Гэтак прыказвае бедны
21 👁