Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Кінуў хлеб ды пашоў крошак шукаць. Выказваецца аб тым, хто кінуў неблагую гаспадарку ды пашоў на дрэнныя заработкі. 650. Кінь за сабой, знайдзіш пірад сабой. Калі некаму дапаможаш, дык нехта й табе дапаможа ў бядзе. 651. Кіпіць, як у гаршку. Прыказваюць, калі недзе ў хаце ўшчалася працяглая сварка. 652. Класьці зубы на паліцу. Прыказваюць, калі няма зато есьці: "Прадам табе жыта, а сам палажу зубы на паліцу?». 653. Клін клінам выганяюць. Прыказваюць, калі лечаць ці папраўляюць гэткім самым чынам, як было пашкоджана. 654. Кляне рукі складаючы. Калі нехта некаму пагібелі зыча. 655. Кожнаму дразду па сваім гнязду. Кажны нармальны чалавек рупіцца аб сваёй сям'і, радні, народзе. 656. Кожнаму трэба сваю галамянку агрызьці. Галамянка — голая костка. Даўней людзі мелі веру, што добрае й благое жыцьцё назначана кажнаму пры нараджэньні. Аднаму прызначана адгараваць сваё гора з малада, а другому пад старасьць. 657. Кожная какоша пад сябе капоша. Кажны згортвае да сябе багацьце. 658. Кожны дурань да сябе цягне. Кажны болей дбае аб сабе, як аб іншых. 659. Кожны кеп сваёй пядзьдзю мера. Кажны робе разьлік з свайго пагляду. 660. Кожны кравец сваім кроям, а кожны чалавек сваім строям. Як у кажнага краўца ёсьць асаблівы вузор крою, гэтак і кажны чалавек мае сваю асаблівасьць у складзе цела й натуры. 661. Кожны кулік сваё балота хваля. Кажны жыхар сваю краіну хвале. 662. Кожны прыгадвае свайму гору. Кажны шукае выйсьця з свайго гора. 663. Кожны цыган сваю кабылу хваля. Калі нехта расхвальвае сваё,хоць і благое. 664. Козамі сена ні карта глуміць. Прыказваюць таму, хто прымушае піць гарэлку таго, што піць яе ня ўмее. 665. Колькі ваўка ні кармі, а ён усё ў лес глядзіць. Прыказваюць, калі навука й выхаваньне ня прыстае да чалавека з благой прыроднай натурай ці з благімі налогамі. 666. Кончыў поп сьвята. Прыказваюць, калі нехта застаўся без работы й бяз прыбытку. 667. Конь на чатыры нагі, а спатыкаіцца. Прыказвае той, хто памыліўся ў гутарцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
17 👁
 ◀  / 133  ▶