Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Каму няймецца, дык той сьмяецца. Хто сваёй бяды ня мае, той з чужой бяды сьмяецца. 633. Каму па каму, а гаспадыні два камы. Гаспадар грамадзкай маёмасьці дастае ўдвая больш за іншых. 634. Каму рупя, той хлеба купя. Гаспадар павінен рупіцца, каб задаволіць сям'ю хлебам. 635. Каму што сьніцца, а курыцы ячмень. Хто аб чым думае, тое таму й сьніцца. Прыказваюць, калі нехта сны разгадвае. 636. Камэдыя, хто ня ведая, а хто ведая, дык усё роўна камэдыя. Прыказваюць аб хвальку-манюку. Хто яго ня ведае, дык таму дзіўна, якія ён штукі аб сабе выказвае, а хто ведае, дык таму сьмех зь ягонай маны. 637. Кармі жывёлу мукой, дык пойдзя рукой. Прыказваюць таму, хто наракае, што жывёла не паручыла. 638. Карона ні спадзе. Прыказваюць такому ганарліваму чалавеку, які ўважае за ганьбу, калі ён будзе гаварыць з простым чалавекам, ці яму дапаможа. 639. Кароста ні напась, а каму Бог дась. Прыказваюць да таго, хто мае каросту, калі ад яго людзі адхінаюцца. Гэта не напасьць, што ад яго адхінаюцца, бо баяцца, каб не набрацца каросты. 640. Кароткія твае пяты. Высьмейваюць гэтак таго, хто ня можа дасягнуць, да чаго пнецца. 641. Каса на дождж ні глядзіць. Дажджом каса лепей рэжа траву, чымся пагодай. 642. Ката ў мяшку ні купляюць. Прыказвае той, хто хоча разглядзець тую рэч, ці жывую істоту, якую хоча купіць ці дастаць. 643. Каторы сабака брэша, той ні кусая. Той вышэй службова пастаўлены чалавек, які сварыцца, а навет і лаецца за благую работу на падуладных, звычайна гэтых падуладных не прыцягвае да адказнасьці. А той, які не папярэдзе, а навет і не пасварыцца, часта ўдае падпарадкаванага сабей прыцягвае яго да адказнасьці. 644. Кату жарты, а мышы сьмерць. Прыказваюць гэтак пры спрэчках фізычных ці праўных дужага з слабым. 645. Кепікі строіць. Высьмейваць. Зьдзекліва жартаваць: «А ён пачынае зь мяне кепікі строіць». 646. Кехам, кехам, торба зь мехам. Гэткім гукаперайманьнем перадаюць пачатак плачу маладзёна. 647. Кій на кій шкодзя, а абед на абед ня шкодзя. Прыказвае гаспадар,калі госьць адмаўляецца ад абеду тым, што ўжо паабедаў. 648. Кінуў-рынуў. Без развагі пакінуў: «А ён кінуў-рынуў ды пашоў у сьвет
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямю
7 👁
 ◀  / 133  ▶