Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Калі хто захоча ажаніцца ці замуж выйсьці, дык ніхай надзеня глухую шапку. Гэтак прыказваецца дзеля таго, што звычайна посьля заручын маладому ганяць маладую, а маладой маладога. Калі маладыя будуць браць пад увагу гэтыя намовы, дык ніколі не пажэняцца. 619. Калі хочаш ворага нажыць, дык грошы пазыч. Прыказвае той, хто пазычыў свайму знаёмаму грошы, а калі пачаў пазьней із: спаганяць, дык ягоны прыяцель стаўся яму ворагам. 620. Калі хто захоча пабачыць чорта, дык ніхай паглядзіць на п'яную бабу. Прыказваюць гэтак, калі п'яная баба лаецца й ня прыстойныя песьні пяе. 621. Калі чалавек подлы, дык ні паможа ні вера, ні модлы. Ні рэлігія,ні маленьне не мяняе благой натуры чалавека. 622. Калі чорная урода, дык ні паможа ні мыла, ні вода. Калі нехта мае дрэнную натуру ад прыроды, дык да яго й добрае выхаваньне не прыстае. 623. Калі танцуя, дык і Халімон танцуя. Калі пашанцуе, дык і бедны можа забагацець і жыць шчасьліва. 624. Каля вады ходзючы памочышся, а каля мукі ходзючы ўпылішся. Каля чаго хто ходзе, тое само за яго чапляецца. Прыказваюць таму, хто працуючы пры чужым багацьці, частку гэтага багацьця прысвоіў. 625. Каля Вітэбска кепска, а каля Воршы яшчэ горшы. Прыказка гістарычная з часоў вайны з Маскоўшчынай. Прыказваецца, калі ў ваднэй мясьціне дрэнна жывецца, а ў другой яшчэ горш. 626. Каля вуглоў мух путая. Гэтак выказваюцца аб занятках гультая, які зраньня да вечара гультуе. 627. Калядкі добрыя сьвяткі: пад'еў ды на палаткі. Гэтак сяляне выхваляюць Каляды, калі няма ніякай пільнай работы. 628. Калядная ночка — бацьку сарочка. Гэтак даўней прыказвалі дзяўчатам, бо за доўгую ноч у Калядоўку можна было гэтак шмат напрасьці, што хапіла-б і на доўгую бацькаву сарочку. Дзяўчаты пралі позна ўвечары й досьвіткам. 629. Каму гараваць, таму ні ўміраць. Ёсьць такая вера ў народзе, што хто радзіўся на гора, той без пары не памрэ. Прыказваюць, калі памёр нехта малады, што жыў у багацьці й выгодзе. 630. Каму клапатно, а папу палатно. Калі бяда аднаго дае дабытак некаму другому. 631. Каму муліцца, дык той пірабуіцца. Кажны мусіць сам клапаціцца аб сваіх нявыгадах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падеў, пяная, пяную
6 👁
 ◀  / 133  ▶