Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Калі пашоў ваяваць Кітай, дык жыць кідай. Прыказка па паходжаньні можа й гістарычная, але цяпер ужываецца ў жартаўлівым тоне,калі слабы й недалужны чалавек ушчынае бойку. 605. Калі піраначуім, дык болі пачуім. Ня трэба сьпяшацца разьвязваць заблытаную справу, а лепш адкласьці яе на далейшы час і сабраць дакладнейшыя аб ёй весткі. 606. Калі пойдзіш нацянькі, дык праходзіш тры дзянькі. Шукаючы новага, прасьцейшага шляху больш страціш часу, як ідучы старой, ведамай дарогай. Прыказваюць таму, што пробуе жыцьцё наладжваць новым, але не правераным спосабам. 607. Калі прапаў мех, дык і на бацьку грэх. Калі нейкая рэч зьгіне, дык у кражы падазраюць навет і роднага бацьку. Прыказваюць, калі шукаюць пакрадзеных рэчаў і ў паважных, шанаваных людзей. 608. Калі сабака змалку прывыкня праз вокны лазіць, дык яго гэткімі воўк зьесьць. Прыказваюць аб тым, хто змалку прывык да нейкіх шкодных ці немаральных налогаў, зь якімі ён і памрэ. 609. Калі Саракі застануць сьнег на страсе, дык Багавешчаньня застаняна гарэ, а Юр'я за калодай. Сялянская варажба аб пагодзе вясной. Саракі — 9 сакавіка, Багавешчаньне — 25 сакавіка, Юр'я — 24 красавіка. 610. Калі свая хатка, дык і качарга матка. У сваёй хаце можа й павінен і качаргой бараніцца ад нападу. 611. Калі сіла, дык і за мяжой ніва. Прыказвалі таму, хто бедаваў, што зямлі мала, бо й чужую зямлю можна ўзяць у варэнду запашку, ці на снопшчыну. 612. Калі суджана, дык ні разгуджана. Вера ў людзкі лес: калі суджаназь кім ажаніцца, ці за каго замуж выйсьці, дык ганячы аднаму другога няўдасца намовіць, каб не жаніліся. 613. Калі тоя сьвята будзя. Прыказвае той, каго цешаць далёкім і няпэўным шчасьцем. 614. Калі трывога, тады да Бога. Прыказваецца аб тыц, хто толькі прыняшчасьці за парадай і дапамогай зьвяртаецца да старэйшых і разумнейшых людзей, а перш ад іх ухіляўся. 615. Калі ты на мяне глядзіш, дык думаіш, што я дурань, а калі я на цябе гляджу, дык думаю, што ты дурань. Прыказваюць хітраму ашуканцу, калі выкрыюць ягоныя хітрыкі. 616. Калі ўзяўся за гуж, дык ні кажы, што нядуж. Калі ўзяўся за нейкую работу, дык праводзь яе да канца. 617. Калі хлопіц калок зачэша, дык мая права жаніцца. Калі зачэша кол, можа й плот загарадзіць, а калі загародзе плот, дык можа быць і гаспадаром
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

юря
8 👁
 ◀  / 133  ▶