Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Калі нідаясі, дык і сьвятога прадасі. Калі прыцісьне голад, дык даводзіцца прадаць на хлеб і сьвятую (ня ў сэньсе рэлігійлым) рэч. 594. Калі ні наеўся, дык і ні наліжысься. Калі нечым вялікім не запамогся, дык і крошкамі не надцягнешся. 595. Калі ні намалоцім, дык і ні накалоцім. Калі не намалацілі збожжа малоцячы снапы, тым больш не дабыць яго трасучы віламі салому. Калі на вялікай справе была утрата, дык і з малой ня будзе запамогі. 596. Калі ні папрала Піліпаўка, дык папрадзе ліпаўка. Піліпаўка або Калядоўка, у сьнежні перад Калядамі, калі найдаўжэйшыя ночы й жанчыны шмат спрадаюць кудзелі. Калі гаспадыня не магла папрасьці кудзелі ў Піліпаўку, дык мусіць узяць збожжа зь ліпаўкі ды заплаціць нейкай кутніцы за пражу. Прыказваюць таму, хто не зрабіў нейкай работы ў сваім часе посьля мусіць за выкананьне гэтай работы дорага плаціць. 597. Калі ні піраскочыў, дык ні кажы «гоц!». Прыказваюць таму, хто хваліцца загадзя, не дакончыўшы нейкае справы» 598. Калі ня выпаўніліся рэкі вясной, дык выпаўнюцца летам. Сялянская варажба: Калі зіма маласьнежная й вясной ня было паводкі, дык будзе дажджлівае лета й будуць паводкі летам. 599. Калі ня поп, дык ні ўбірайся ў рызы. Калі ня майстра пэўнай работы ці справы, дык за яе не бярыся. 600. Калі няўрод, дык і ні ўмалот. Прыказваюць, калі мала намалоцяць. 601. Калі пагонішся за двума зайцамі, дык ніводнага ня зловіш. Прыказваюць таму, хто бярэцца выконваць дзьве справы адразу. 602. Калі пагонішся за чужым, дык сваё страціш. Калі зайздрывы захоча заўладаць чужым багацьцем, дык і сваё страце. 603. Калі пан з паноў, дык аддасьць валоў. Паважны й разважлівы чалавек ніколі ня будзе ўмешвацца ў дробязныя справы. Прыказка паходзе ад казкі: Валы аднаго селяніна зазыгавалі ды пабеглі праз дворную зямлю.Дворныя парабкі загналі валоў у гіанскі хлеў. Селянін пашоў у двор павалы там, стаўшы на ганку, у голас разважае: «Калі пан з паноў, дык аддасьць валоў, бо паны, што вышлі з прастакоў, дзёрскія й хамаватыя,а паны радавітыя людзі паважныя й бяз дай прычыны чапіцца ня будуць».Калі пан пачуў гэткія сялянскія разважаньні, сказаў аддаць валоў, бо кажны пан хоча, каб яго ўважалі за «пана з паноў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 133  ▶