Калі захочыш за чужую залабніцу ўзяцца, дык і сваю мусіш падставіць. Прыказваюць да таго, хто уступае ў бойку, каб пабіць некага, бо ён і сам рызыкуе, што будзе пабіты. 583. Калі захочыш сабаку ўдарыць, дык і кій знайдзіш. Прыказваюць у шмат якіх выпадках. Калі захочаш зь некім пасварыцца, дык і прычыну знойдзеш. 584. Калі Каляды ў віташку, дык хавай насеньня ў мяшку. Сялянская прыкмета аб тым, што калі Каляды ў веташку, дык будзе раньняя вяснай рана давядзецца сеяць. 585. Калі конь ня выліняў да Яна, дык пускай яго да другога пана. Сялянская прыкмета аб тым, што калі конь посьле зімы не паправіўся да 24 чэрвеня, дык прадавай, бо наступнай зімы не перажыве. 586. Калі мазур ехаў на кірмаш, дык агуркі абіраў (ды еў), а калі ехаў зь кірмашу, дык шалупіны падбіраў (ды еў). 1. Гэтак высьмейваюць ганарыстасьць мазураў. 2. Высьмейваюць таго, хто ня ўмее кіраваць сваімі запасамі, ня думае аб заўтрашнім, а жыве толькі сяньняшнім днём. 587. Калі маіш у хаця вольны куток, дык пастаў бараку, бо лепі будзя абыходзіць барану, як добрага кутніка. 1. Бывае заўсёды вялікі неспакой,калі дзьве сям'і жывуць у ваднэй хаце. 2. Гэтую прыказку сяляне ўспаміналі, калі бальшавікі сталі іх заганяць у калгасы і змушалі жыць у ваднэй гаспадарцы не па дзьве сям'і, але й шмат болей. 588. Калі М арцэля высьпіцца, дык і сама ўстаня. Прыказка аб тым, што калі жыцьцёвыя патрэбы чалавека задаволеныя, тады няма клопатаў і ў кіраваньні ім. 589. Калі мінула дваццаць пяць, дык дома сядзь. Прыказваюць аб дзеўцы, бо даўней дзеўку посьля дваццаці пяці гадоў уважалі за перастарка я яе ня бралі замуж. 590. Калі надзеніш балахон, дык лезя дух вон. Гэтак высьмейваюць таго, хто любе хвасьліва адзявацца, але пры гэтым церпіць стужу, ці іншую ня выгоду. 591. Калі нам жаніцца, дык тады ноч мала. Прыказвае той, хто бярэцца за паважную справу, а тут часу не хапае, ці здараюцца іншыя перашкоды.Магчыма гэтая прыказка паходзіць з старых часоў, калі ночы кралі дзяўчат на жонак. 592. Калі ні грагала варона ўгору літучы, дык уніз літучы ў пагатовя грагаць ня будзя. Калі нехта не дасягнуў славы маладым, калі ішоў угору— ішоў проці веку, дык упагатове не праславіцца, калі стаў старэць і дажываць свайго веку
Дадатковыя словы
сямі
9 👁