Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Калі будзіш усё ведаць, дык скора састарэішся. Прыказваюць дзе-цям, ці падлеткам, якія цікавяцца справамі неадпаведнымі іхнаму веку. 569. Калі валіцца малы, дык Бог падкідая падушачку, а калі стары ва« ліцца, дык Бог падкідая барану. Прыказваюць, калі стары зваліцца, дык звычайна скалечыцца, ці заб'ецца, а малы пры гэткай-жа прыгодзе застаецца непашкоджаны. 570. Калі веруць, дык ні правірайся. Хто набыў давер у грамадзе, хай яго ня губляе праз злоўжываньне. 571. Калі вінін, дык аддаць павінін. Напамін людзям, каб былі справядлівымі й сумленнымі ў дачыненьні да іншых. 572. Калі вісець, дык за абедзьве нагі. Калі пачаў нейкую справу, хай сабе й рызыкоўную, даводзь яе да канца. 573. Калі вядзецца, дык і на шчэпку прадзецца. Калі некаму ручыць,дык ён мае посьпехі й без адмысловых захадаў. 574. Калі да цябе ня п'юць, дык і ні кажы «Здароў будзь!». Прыказваюць таму, хто настырліва набіваецца ў кампанію, дзе ён не пажаданы. 575. Калі да Спаса жыта ні зьбярэні з поля, дык посьля Спаса яно само пойдзя ў зямлю. Сялянская прыказка аб тым, што посьля Спаса (6 жнівеня) жыта асыпаецца. 576. Калі дало зрабіць, дык дасьць і зьесьці. Сялянскія заўвагі аб надвор'і: Калі сухое лета й няма перашкоды ў зборы збожжа й сена, дык прыйдзе марозная зіма, статак зьесьць больш корму, і сена нястане. 577. Калі дзень даўжэя, дык нітка карацея. Жаночая прыказка, бо бабы й дзеўкі найболей спрадаюць кудзелі вечарамі й досьвіткамі, калі доўгія ночы. Калі-ж дзень стане доўгі, тады яны адрываюцца ад пражы на іншыя работы ў гаспадарцы. 578. Калі ёсьць — жары, а німа — мры. Прыказваюць гаспадару, які жыве толькі сёньняшнім днём. 579. Калі жонка ні адпрадзе, дык так прападзе. Выказваюцца аб ненадзейным даўжніку. 580. Калі з засека цячэ, дык і няўмека хлеб сьпячэ. Калі ёсьць на чым гаспадарыць, дык і мала практыкоўны чалавек патрапе нешта зрабіць. 581. Калі за сваім йізыком слова ня ўдзержыш, дык і на чужы язык ніспадзівайся. Прыказваюць, калі нехта наракае, што яго сябра выдаў ягоны сакрэт
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забецца, надворі, пюць
9 👁
 ◀  / 133  ▶