Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Каваль куе — жонка пяе. Калі ў каваля ёсьць работа, дык ёсьць і грошы, а тады жонка пяе, бо багатая. 554. Каваль робя людзьмі, а сталяр робя грудзьмі. Прыказваюць таму,што кавалю дапамагае каваць завозьнік, што прывёз работу, а сталяр сам мусе выконваць усю работу. 555. Кавалер сьвіньні па каўнер. Гэтак высьмейваюць падлетка, які ўяўляе сябе дзяцюком. 556. Кажа М арац Калядоўцу: каб я ў тваім чася быў, дык-бы быку-трацьцяку рог зьбіў. Сялянская прыказка аб жорсткасьцях месяца Марца(Сакавіка), які пазьбіваў-бы рогі бойкаму быку-трацяку, калі-б быў у часе Каляд. 557. Кажушок дзяржыць душок. Гэтак сяляне ўсхваляюць кажух. 558. Кажы таму, хто ня ведая. Гэтак спыняюць гутарку манюкі. 559. Казала качарга гуляці да чацьвірга. Даўней вясельле ў Беларусі звычайна працягвалася да серады, але калі госьці разгуляюцца, дык працягвалі вясельле й да чацьвярга. А калі й у чэцьвер госьці не разыходзіліся, дык гаспадару даводзілася разганяць вясельле качаргой. 560. Кайіньня позна ходзя. Гэтак прыказваюць таму, хто хоць і раскайваецца аб сваіх паступках ці паводзінах, але страчанага ня можа вярнуць. 561. Калі баба хрома, дык сядзі дома. 1. Тут прыказваецца да таго, штокалі хто нядужы, дык хай не бярэцца за цяжкую работу. 2. Хто няздольны да нейкае работы, хай за яе не бярэцца. 562. Калі Бог дасьць, дык у вакно падасьць. Шчасьлівага шчасьце знойдзе й у ягонай хаце. 563. Калі Бог захоча чалавека пакараць, дык перш розум адбярэ. Прыказваюць, калі нехта папаўся ў бяду праз сваю дурноту й неразважлівасьць. 564. Калі Бог ні дапусьця, дык сьвіньня ня зьесьць. Гэтак адказваюць на пагрозу слабых ды нікчэмных людзей. 565. Калі брусьніца чырванабока, дык парабак насьпіць вока. Брусьніцы пачынаюць чырванець у канцы ліпеня, калі ноч прыбудзе, таму парабак тады ўжо напалову высыпаецца. 566. Калі будзім у Бога годны, дык ня будзім галодны. Прыказваюць таму, хто надта шмат клапоціцца аб ежы, бо не адна ежа патрэбная для людзкога жыцьця. 567. Калі будзіш міняць, дык будзя хамут туляць. Гэтак папераджаюцьтаго, хто мае ахвоту мяняць коні з гандлёўшчыкамі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 133  ▶