К 536. Каб агуркі радзілі, і каб пастушкі хадзілі. Прыказваюць, калі садзяць агуркі, бо толькі тады пастушкі ходзяць у вагуркі, калі яны зародзяць. 537. Каб былі грудзі на завесах, дык-бы сэрца паказаў. Гэтак упэўнівае той, хто даводзіць, што ён кажа шчырую праўду. 538. Каб веданьня дзе абвалішся, дык-бы абышоў тоя месца. Гэтак разважаюць, калі здарыцца няшчасьце. 539. Каб гаварыць зь ім, дык трэба зялезнага бобу пад'есьці. Прыказваюць аб тым, з кім цяжка згаварыцца, ці каго цяжка пераканаць. Боб —трывалая яда, а «зялезны боб» бадай, што яшчэ трывалейшы, вось таму й трэба зялезнага бобу пад'есьці», каб быць вытрывалым ды некага перагаварыць. 540. Каб гультай рабіў, дык-бы й дома хлеб быў. Прыказваюць на валачашчага чалавека, які ходзе па сьвеце быццам шукаць хлеба. 541. Каб майму сыну той розум наперад, што ў мужыка ззаду. Гэтак прыказвае мешчанін аб сялянскім розуме. 542. Каб ня дзірка ў роця, дык хадзіў-бы ў злоця. Гэтак наракае бедны, што ўсё жыцьцё ён працуе толькі на ежу. 543. Каб ня ежка, ні адзежка, дык была-бы грошы дзежка. Чалавек увесь свой век працуе на ежу й адзетак. 544. Каб ня клін ды ня мох, дык-бы цесіль здох. Гэтак жартуюць зь цесьля, што ён з дапамогай кліна й моху ліквідуе свае хібы ў рабоце. 545. Каб пілося, елася й болі хацелася. Прыказвае гаспадар, калі частуе гасьцей. 546. Каб праз мае гарлечка ды цікла рэчка, дык-бы я напіўся. Прыказваюць гультаю, які ляніцца самога сябе абслужыць. 547. Каб сьвіньні рогі, дык-бы йіна ўвесь сьвет збаля. Прыказваюць аб злосным, але слабым чалавеку. 548. Каб тваё слоўца ды Богу ў сэрца. Прыказваюць, калі дзякуюць за добрыя пажаданьні. 549. Каб ты гэтак з носам быў, як гэта праўда. Прыказваюць манюку. 550. Каб ты гэтак з духам быў, як гэта праўда. Прыказваюць манюку. 551. Каб цябе качка стаптала. Гэтак жартуюць з малых дзяцей. 552. Кабыла за дзелам, а жарабя бязь дзела. Прыказваюць, калі нехта,запрошаны ў госьці ці на бяседу, прыходзе й сам і прыводзе з сабой незапрошанага
Дадатковыя словы
падесьці
9 👁