Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
I сава свае дзеткі хваля: пузацінькія, рылацінькія, зіркацінькія. Прыказваюць аб тых, якія вырадкавага выгляду, ня могуць пахваліць сябе й сваіх блізкіх і таму хваляць гэты выгляд пяшчотнымі словамі. Гэтак прыказваюць, калі нехта хваля свае благое. 523. I сам ні гам, і другому ні дам. Прыказваюць аб тым, хто сам ня хоча,ці ня можа выкарыстаць нечага добрага, і іншых да яго не дапускае. 524. I скажа, і прыкажа. Аб чалавеку із спрытам у гутарцы. 525. I стыдна, і крыўдна. Прыказвае той, які дапусьціўся, каб яго ашукалі й зьняважылі. 526. I сьцены вушы маюць. Перасьцерагае адзін аднаго, калі гутарка ідзе пра нейкія сакрэты, каб ніхто не падслухаў. 527. I таго дажывеш, што Кузьму бацькам назавеш. Можа здарыцца,што й у нялюбага прыдзецца ласкі прасіць. 528. I ў ванучца грошы вядуцца. Сяляне часта хаваюць грошы ў ванучы. I бедны селянін, калі ён ашчадна ды каркулятна жыве, дык хоць і ў ванучы грошы хавае, але мае грош на зваротак у гаспадарцы. 529. I ў віраб'я ёсьць злосьць. Гэтак прыказваецца, што злосьць ня ёсьць ганебнай зьявай у натуры чалавека, бо за крыўду ў сваю абарону ня толькі чалавек, але й малая істота верабей можа зазлаваць. 530. I ў добрым родзя, а ўдасца шэльма й злодзі. Гэтта гаворыцца ў вабарону тэй радні, у якой зьявіцца нейкі вырадак, які сваімі дрэннымі паводзінамі абняслаўляе ўсю радню. 531. I ў пекля пасярод дык пекна. Кепска й у раі, калі на краі. Гэтта прыказваецца, што калі трапіш і ў найгоршае месца, але калі пападзеш пасярод кіраўніцтва, дык будзеш добра жыць. А й у найлепшым месцы, каліў глухім закутку на краі, дык будзеш гараваць. 532. I чужога ні хачу, і свайго ні пушчу. Прыказвае ашчадны й сумленны селянін. 533. Ішлі лысы із пляшывым — знайшлі яны грэбінь. — Ты лысы, я пляшывы, — ён нам ні патрэбін. Жарт. Прыказваюць, калі грамада набыла можа й дарагую, але непатрэбную рэч. 534. Ішоў поп каля коп, а капа каля папа, а чырвоная нітка каля капілюша. Жартаўлівая гульня словаў, ужываюць для спробы хуткага вымаўленьня так, каб ня золытаць складоў. Часамі гэты жарт ужываюць як загадку: Ішоў поп каля коп сена, а зь ім ішла ягоная нізкая ды таўстая як капа, жонка. 535. I я ні я, і хата ні мая. Прыказваецца, калі нехта выракаецца сваіх папярэдніх словаў і чынаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вірабя, зблытаць
11 👁
 ◀  / 133  ▶