З чужых сьлёз ніхто ні разжыўся. Гэтак выказваюць супроць таго,хто выкарыстоўвае крыўду іншых для свайго дабрабыту. 491. Зь вялікага груку малы дождж бывая. Прыказваюць, калі шумлівая справа нічым канчаецца. 492. Зь вялікага ня высьпіцца. Прыказваюць старэйшыя, калі дзеці наракаюць, што ім у вялікую місу налілі есьці, ці далі надзець вялікую адзежыну. 493. Зь ім піва ні наварыш. Прыказваюць на таго, зь кім немагчыма Hiякай справы павесьці або немагчыма дайсьці да згоды. 494. Зь кім пазнаішся, гэткім і сам станішся. Добрае й благое пераймаецца ад асяродзьдзя. 495. Зьбіраіцца, як папоўна замуж. Прыказваюць, калі нехта некудыдоўга зьбіраецца, але справа застаецца нявыкананай. 496. Зьеў сучку, дык еж і скурку. Прыказваюць грамадзкаму службоўцу, які любе браць зь сялян магарыч пачастункам. Прыказка паходзе з часоў прыгону: Войт вымагаў зь сялян пачастунку. Адзін селянін зарэзаў авечку,варыў кажны дзень мяса, ставіў кварту гарэлкі ды частаваў войта. Калі нястала мяса, дык ён зарэзаў сучку і частаваў войта мясам сучкі. А калі й суччына мяса кончылася, а войт усё вымагаў пачастунку, тады селянін паставіў кварту гарэлкі, кінуў на стол суччыну скурку, дый кажа: «Зьеў сучку, дык еж: і скурку». 497. Зьміцір хіцір, алі й Саўка ні дурны. Прыказваюць аб тым, хто ня даўся, каб хітры яго ашукаў. 498. Зь нізабітага ліса шубы ня шыюць. Прыказваюць таму, хто марыць аб вялікіх плянах, ці пабудовах, ня маючы на гэта матар'яльных магчымасьцяў. 499. Зь песьні слова ні выкідаюць. Прыказвае той, у каго ў гутарцы пры грамадзе трапілася ня прыстойнае слова. 500. Зь печы, з полу, проша да столу. Гэтак на бяседзе, жартуючы, запрашаюць гасьцей сядаць за стол. 501. Зь сябе дыхая. Кажуць, калі хворы часта дыхае. 502. Зь яды ні забагацііш, а толькі апузацііш. Гэтак жартуюць з таго, хто мае ахвоту шмат зьесьці. 503. Зяя, зяя дый блісь! Гэтак жартуюць, калі дзяўчына выкручваецца перад люстэркам. І 504. I вока нікому ні запарошыў. Прыказваюць аб высока маральным шрыкладна добрым чалавеку, які нікому ніякай крыўды ня ўчыніць
Дадатковыя словы
матаряльных
6 👁