Злодзію адна дарога, а гаспадару дзесіць. Прыказвае той, хто шукае пакрадзенага. 475. Злодзяя б'юць ні за тоя, што ўкраў, а за тоя, што нядобра схаваў. Прыказваюць, калі судзяць нейкага непрактычнага злодзея. 476. З маёй рукі пойдуць (павядуцца) вароны й гракі. Прыказваюць гандляры, калі прадаюць жывёлу на хоўлю, хвалячы сваю «лёгкую руку». 477. З маладосьці грызьці косьці, а пад старасьць мяса есьці. Лепей з малада пагараваць, каб прыдбаць нешта на старасьць і пражыць яе бяз турбот. 478. З малой іскрынкі вялікі пажар бывая. З маленькай прычыны вялікія справы выбухаюць. 479. З маной сьвет пройдзіш, алі назад ня вернішся. Аб манюках, якім у гэтай самай мясцовасьці другі раз абманіць не давядзецца. 480. З музыкі й дудара ня будзя гаспадара. Бо, калі музыкі загульваюць на вясельлях ды йгрышчах, дык гаспадарка марнуецца. 481. Знайка ляжыць, а нізнайка бяжыць. Калі нехта знае сваю работу, дык працуе павольна, адпачывае пры рабоце й у рабоце ёсьць посьпех, а хто не разумее сваёй работы, дык бегае, морыцца, і ў рабоце посьпеху няма. 482. Знаіцца ён на гэтым, як сьвіньня на перцы. Прыказваюць, калі нехта бярэцца выясьняць тое, чаго сам не разумее. 483. Зная ён толькі з носу кап! ды ў рот хап! Калі блазанпадлетак умешваецца ў гутарку старэйшых ды пачынае іх вучыць. 484. Знаць-ні-знаю, ведаць-ня-ведаю! Прыказвае той, хто ўхіляецца, каб яго не ўцягнулі ў нейкую справу. 485. Золата й у гразі блішчыць. Прыказваюць таму, хто хваліцца, што ён добры грамадзкі дзеяч, усім дапамагае, але наракае, што грамада яго незразумела ды не ацаніла ягоных вартасьцяў, а навет абкідала балотам. 486. З сваім толькі піць ды есьці, а ні справы вадзіць. Бо водзячы справы, можна й да звадкі дайсьці. 487. З сынам сварыся ды на печ бярыся. Зь зяцем сварыся ды за парог цягніся. Гэтак прыказвае старая цешча. 488. З трох сёл па сабаку. Калі людзі з розных мясьцін ды з рознымі паглядамі, дык яны ніколі да згоды ня дойдуць. 489. З чужога каня й у гразі сьсідаюць. Прыказваюць, калі спаганяюць пазычаную рэч, хоць яна й патрэбная таму, хто яе пазычыў
Дадатковыя словы
бюць
8 👁