За чужоя лычка рэміньчыкам плаціцца. Напамінак, каб ня прагнуць чужых рэчаў, бо за чужую тайную рэч дорага плацяць. 457. За чужым пагонішся, дык сваё ўтраціш. Прыказваюць маладым у навуку, каб ня галіліся на чужое дабро. 458. За што купіў, за тоя й прадаў. Прыказваюць аб тэй рэчы, якая дарэмна дасталася дый марна й страцілася. 459. За язык пацягнула. Прыказвае, хто няўмысьля сказаў непажаданае слова, ці выхваліўся з сакрэтам. 460. З благога быка ні лою, ні малака. Прыказваюць аб благім статку, ці аб бескарысных людзях. 461. З благога куста благая й птушка вылітая. Прыказваюць, калі вырадкі й злачынцы выводзяцца з благое радні. 462. З благога статку ні ў клеці лою, ні ў хлевя гною. Аб благім статку. 463. З Богам, Параска, калі людзі здараюцца. Прыказваюць, калі благінепатрэбны чалавек пагражае, што пакіне грамаду. 464. Збор дружына. Калі людзі з розных бакоў і з рознымі паглядамі,дык між імі згоды ня будзе. 465. З ваўкамі жыць, па-воўчу й выць. Трэба дастасоўвацца да таго асяродзьдзя, між якога жывеш. 466. Згалеў і здурэў. Прыказваюць аб хваравітым, расьпешчаным дзіцяці. 467. З гэтага квасу піва ня будзя. Прыказваюць, калі дапушчаюць, што нейкая распачатая справа ня дасьць пажаданага выніку 468. Здароваму бацьку й вады шкадавала, а калі ўміраў, дык нажом зубы разьнімала ды малако давала. Гутарка тут аб благой дачцэ. Прыказваюць аб тых людзях, якія зьдзекваліся з сваіх ахвяр, а калі іх давялі да сьмерці, дык для людзкога вока сталі дапамагаць ім і іх усхваляць. 469. З дурням ні знайсьці, ні згубіць. Прыказваюць на того, хто выдаў нейкі сакрэт і пашкодзіў ягонаму матар'яльнаму прыбытку. 470. Зімовая мураваньня,старога каханьня, п'янага набажэнства усё гэта блазенства. Прыказваюць, калі стары жэніцца. 471. Зімой і летам адным цвэтам. Прыказваюць аб тым, хто не пастарэў, або хто не мяняецца на багацьці. 472. З ласкі на пацеху. Прыказваецца, каб ухіліцца адказу на пастаўленае пытаньне: За што ты яму даў грошы? — 3 ласкі на пацеху. За што ты яго пабіў? — 3 ласкі на пацеху. 473. Злодзі пярэйдзя — вуглы пакіня. Агонь пярэйдзя — попіл пакіня. Прыказвае той, у каго будынкі пагарэлі
Дадатковыя словы
матаряльнаму, пянага
9 👁