Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
За дурной галавой дык нагам ніспакой. Аб тым, хто па сваёй дурнаце, ці неразважнасьці, нарабіў шмат прыкрасьцяў, і трэба шмат пахадзіць, каб залагодзіць свае памылкі. 440. За душу барыся, а за кішэнь ні бярыся. Прыказваюць таму, хто пачынае спрачацца за сумленнасьць іншага, якога ён добра ня ведае, бо й за сваю кішэню ня можна спрачацца, магло-ж быць, што нехта нешта падкінуў у кішэнь. Спрачацца можна толькі за свае сумленьне. 441. Зайдзі ад варот, дык ён ціраз плот. Прыказваюць аб тым, хто ня хоча прызнаваць ніякіх правоў ні ўставаў. 442. Закрутку грызе. Прыказваюць, калі нехта сілком лезе ў сяброўства. 443. За локаць сябе ня ўкусіш. Калі ў нейкай справе нічога ня можна зрабіць. 444. Замок ні для зладзея, алі для пана дабрадзея. Калі нехта дзівіцца,як маглі зладзеі з-пад замка ўкрасьці. 445. Замуж хоць у пятніцу. Прытыкаюць тэй дзяўчыне, якой пара замуж ісьці, а яна нейкай работы ня ўмее або ня хоча рабіць. 446. За нос вадзіць. Калі нехта доўга цеша абяцанкамі, але ня выконвае абяцанага. 447. Запала клямка. Прыказваюць, калі каму-небудзь стала немагчымым наведваць нейкі дом ці сям'ю. 448. Запас бяды ня чыня. Прыказвае той, хто захоўвае нешта можа й каштоўнае, але ў гэты час непатрэбнае. 449. Запрос у кішэнь ня лезя. Прыказвае той. хто запрашае вялікую цану за свой тавар. 450. Зарабіў, як Заблоцкі на мыля. Прыказваюць аб тым, хто пры гандлі ўтраціў на нейкім тавары. 451. Заракалася сьвіня ў гарод лазіць. Прыказваюць, калі ведамы злачынца заракаецца нейкае злачынства рабіць — злодзей красьці, разбойнік біцца. 452. Зарубі сабе на нося. Прыказваюць таму, хто зрабіў вялікую памылку й каб яе больш не паўтараў. 453. Заручаны — разлучаны, вянец — усяму канец. Прыказвае той, хто дамагаецца, каб пасьля заручынаў вясельле разрабіць. 454. Заўсёды бойся старога старца й новага багатыра. Гэтак прыказваюць, бо стары стараць выцягне ўсё просьбай, а малады багатыр ашуканствам і пагрозамі. 455. За чужоя карыцца ды нам трэба сварыцца. Прыказвае той свайму супраціўніку, хто апомніўся, што яны апастыляюцца за чужыя інтарэсы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямю
6 👁
 ◀  / 133  ▶