Журавы ў вырай полудзінь панясьлі. Прыказваюць сяляне, калі бачаць, што журавы лятуць у вырай, бо тады дзень ужо малы й даволі есьці два разы на дзень.
Жураў зь цяплом, а ластаўка зь лістом. Сялянская заўвага аб часе прылёту з выраю журава й ластаўкі.
Жыве з плеч ды ў печ. Калі нехта жыве толькі сяньняшнім днём.Калі апошняя сарочка падралася, дык ён кідае яе ў печ і толькі тады думае аб другой.
Жыве прыпіваючы. Прыказваюць, калі чалавек жыве ў шчасьці.
Жыве, як сыр у масьля купаіцца. Прыказваюць, калі чалавек жывеў вялікай выгодзе.
Жывём як брацьця, а рахуімся як жыды. Прыказваецца аб тых, якія жывуць міжсобку дружна ды за паслугі адзін аднаму аплачваюць, каб нікому ня было крыўдна.
Жывём, як гарох пры дарозя — хто йдзе, той і скубе. Прыказвае той,каго з усіх бакоў крыўдзяць.
Жывот аж трашчыць, а глытаўка яшчэ-б ела. Жартуюць госьці,калі пад'елі, а на стале застаецца яшчэ шмат смачной ежы.
Жывоя кепства. Прыказвае той, каго ўвачавідкі ашукваюць.
Жывы-ж у зямлю ні палезіш. Прыказвае той, кажу блага жывецца, але й ня ўміраецца.
Жывы жывоя й думая. Пакуль чалавек жывы —хоць можа й стары — але думае далейшай рабоце й аб сродках на жыцьцё.
Жытні колас вядзе голас. Калі нехта пад'еў жытняга хлеба, дык яму й песьні на вуме, а ад жыдкой заціркі ці мяцьва не пяецца.
Жыць то весіла, ды есьці нечага. Прыказваюць бедныя мяшчане,або сяляне, якія трапілі на жыцьцё ў места.
З
За аднаго бітага (вучонага) двух нябітых даюць дый то ні бяруць. Прыказваюць гэтак, каб надаць павагі й пашаны адукаванаму чалавеку.
З аднаго вала дзьвюх скур ні дзяруць. Прыказваюць супроць вялікіх падаткаў ці вялікага зьдзірства.
Загляня сонца й у наша ваконца. Гэтак цешаць сябе бедныя людзі.
Загнаў у казіны рог. Калі нехта паставіў іншага ў нязвычайна цяжкое палажэньне.
Заднілася ў роця. Прыказваюць, калі галодны з жалю ці з страху ня можа праглынуць ежы.
103 👁