Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Еж капусту із грыбамі, дзяржы язык за зубамі. 1. Гэтак напамінаюць, каб за ядой пустога не гаварыць. 2. Гэтак папераджаюць, каб трымаць сакрэт. 404. Еж, кум, хлеб, хоць пазычоны. — Дармо, я аддаваць ня буду. 1. Прыказваюць, калі скупы гаспадар садзе гасьцей за стол. 2. Гэтак прыказваюць, калі госьці не зважаюць на скупасьць гаспадара. 405. Еж, пакуль запяеш. Жарт пры запрашаньні гасьцей да яды. 406. Еж, хоць пуп расьпіражы. Прыказваюць, калі маюць вялікі запас ежы. 407. Есьць, як іржа зялеза. Наракае той, каго нявіннага й бяз упынку лаюць, зьневажаюць і над ім зьдзекуюцца. 408. Есьць, як ні сваімі зубамі. Гэтак кажуць на таго, хто марудна есьць. 409. Есьця, ды ў вочы ня лезьця. Гэтак гаспадыня перапрашае, падаючы яду, каб ня высьмейвалі, што страва ня добрая. Ё 410. Ён і з вады сухім вылязя. Кажуць аб хітрым прайдзісьвеце. 411. Ён каб прымеў, дык-бы мяне ў лыжцы вады ўтапіў. Прыказваюць аб помсным чалавеку. 412. Ён хацеў зваліцца зь печы ды ні пабіць плечы. Гаворыцца аб тым,хто хацеў выкінуць нейкую небясьпечную штуку ды ня мець ніякое шкоды. 413. Ён хоча ў дзьве солі мачаць. Прыказваюць аб тым, хто намагаецца дагадзіць дзьвюм, варожым сабе, асобам, або грамадам. 414. Ёсьць што гукаць, ды нечага слухаць. Гаворыцца аб тым, хто шмат гавора, але ягоная гутарка пустая й недарэчная. Ж 415. Жаль увагі ні мая. Прыказвае той, каго крыўда вывела зь цярпеньня. 416. Жаніся, каб дурні ні зьвяліся. Прыказваюць таму, каго хочуць упікнуць у ягонай дурноце. 417. Жартаваць можна, алі ні калечыць. Калі жарты даходзяць да сваркі, а навет і да бойкі. 418. Жваваму каню пугі ні паказвай. Аб тым, што добрага работніка ня трэба падганяць да працы. 419. Жонка — мужыкова пячонка. Якая-б жонка ні трапілася, але зь ёй трэба век дажываць. 420. Жонка рассыпалася. Кажуць заміж: жонка абрадзілася
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 133  ▶