Дурны, як сала бяз хлеба. Прыказваюць аб тым, у каго «ня ўсё дома» ў галаве. 389. Дурня доўга шукаць ня трэба — ён сам сябе пакажа. Прыказваюць аб тым, хто пры грамадзе недарэчнае слова скажа. 390. Дурня й у царкве б'юць. Аб тым, што дурнога й у паважным месцы не шануюць. 391. Дурня ня сеюць, ні пашуць, а ён сам родзіцца. За зьяўленьне на сьвет дурня ніхто ня вінен. 392. Душа меру зная. Прымаўка пры выпіўцы. 393. Душа ня кораб. Гэтак адказвае госьць, калі гаспадары наракаюць,што ён мала еў. 394. Душа ў целя — у Бога надзея. Гэтак разважаюць сваякоў, у якіх ёсьць хворы пры сьмерці. 395. Душой загавеў. Кажуць аб тым, хто памёр. 396. Душы яго неба! — і нам уміраць трэба. Прыказваюць на хаўтурох. 397. Душы-ж ня выплюніш. Гэтак часамі жартам адказваюць, калі ў каго пытаюцца як жывецца, бо як-бы ні жылося, а жыць трэба. Е 398. Едзя ні на снасьці, а на шчасьці. 1. Прыказваюць таму, каму пашэнціла праехаць на благой снасьці бяз выпадку. 2. Аб тым, каму пашэнціла выйсьці зь небясьпекі. 399. Еду па дзівятаю — судзі Божа (= дай Божа) па дзісятаю! Жартуюць з таго, у каго часта жонкі паміраюць, а ён ізноў жэніцца. Прыказка паходзе ад казкі: Чараўнік зачараваў свайго суседа, каб у яго жонкі ўміралі. Калі ён, аўдавеўшы восьмы раз, ехаў у сваты, дык чараўнік зьдзекліва спытаў яго, па каторую гэта ён жонку едзе. Удавец адказаў: «Еду падзівятую, — судзі Божа па дзісятую!» Тады чараўнік папытаўся, ці яму ня шкода жонак, што гэтак часта ўміраюць. Удавец на гэта: «Каб гэткай бяды ды да веку! Я маю восем падушак, восем дзяружак, восем кублаў, восем кароў, восем авечак, восем сьвінак». Чараўнік, калі пачуў гэта, зьняў чары з свайго суседа. 400. Еду ў Рыгу па соль, па скрыгу. Адказвае той, у каго пытаюць, куды ён едзе, а ён ня хоча сказаць. Прыказка гістарычная, паходзіць з часоў,калі езьдзілі ў Рыгу па соль. 401. Еж, дурань, бо-ж то з макам. Калі нехта настырліва заахвочвае да таго, што не падабаецца. 402. Еж, калі ўвагі ні маіш. Калі скупыя гаспадары садзяць гасьцей за стол. Хоць гаспадары гэтак у голас і ня кажуць, але думаюць
Дадатковыя словы
бюць
7 👁