Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Добрая знаходка тапор за лавай. Калі нехта хваліцца, што знайшоў рэч, якую гаспадар паклаў на сваім месцы. 370. Добрая слава дома ляжыць, а благая далёка бяжыць. Слава пра добрыя паводзіны гэтак далёка не разыходзіцца, як пра паводзіны благія. 371. Добры дзень вам! — Ці рады вы нам? Прывітваюцца жартаўліва неспадзяваныя госьці. 372. Добры сябра таго ні дасьць, што благая зямелька. Сялянская прыказка аб благой зямлі. якая хоць і скупа родзіць, але з году ў год жывіць,чаго й найлепшы сябра ня зробіць. 373. Дождж ідзе — грыбы будуць. Дзеўкі растуць — бабы будуць. Гэтак жартуюць, калі нарасьце шмат маладых дзяўчат. 374. Долках сядзь, і на зямлі ногі пастаўляй. Жартам прыказваюць таму, хто ня мае дзе сесьці. 375. Доля мая чубатая — ніхто мяне ні сватая! Жартам прыказвае тая дзяўчына, якой замуж: не бяруць. 376. Дорага лыжка да абеду. Прыказвае той, які можа й пераплаціў зарэч, безь якой ня мог абыйсьціся. 377. Дорага ня тое, што ў год, алі тоя, што ў рот. 1. Прыказвае той, хто прадае ўборы, ці іншыя дарагія рэчы, каб купіць харчоў. 2. Прыказвае той,хто пераплачвае за хлеб, пі за іншыя рэчы, якія вельмі патрэбныя. 378. Дося блазнаваць, калі сталі й дзеці ўзнаваць. Ня трэба вясьці пустой, няпрыстойнай гутаркі ў прысутнасьці дзяцей. 379. Доўг ня грэя. Селянін і ў пякучай патрэбе ня хоча залазіць у даўгі,а калі задаўжыўся — стараецца хутка яго вярнуць. 380. Доўгі язык мая. Прыказваюць аб тым, хто ня можа трымаць сакрэтаў. 381. Доўгі, як жыдоўскі пачакай. Ад жыда-гандляра часта доўга трэба чакаць заплаты-доўгу. 382. Доўгія рукі мая. Аб тым, хто любе хоць што ўкрасьці. 383. Дуб, дуб, — дай шлюб! Жартаўлівая гіронія да тых, што жывуць бяз шлюбу, — быццам шлюб даваў ім дуб у лесе. 384. Дудар дудару дарма йграя. Калі людзі аднаго рамясла адзін другому дапамагаюць. 385. Дурань дурня зная, дурань дурня й чапая. Прыказваюць таму, хто зь недарэчным у жарты ўступае. 386. Дурноя сяло. Прыказваюць на асобу, якая нешта недарэчнае зробеці скажа. 387. Дурны, як рускі бот. Прыказваюць на няцямкага ўбоістага чалавека
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 133  ▶