Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
У прыказках адлюстраваны шырака быт народу, жыцьцё сям'і й грамады, традыцыйны маральны й прававы лад, вера, перакананьні, сьветагляд, філязофія народу. У прыказках адбітак жыцьця такім, якім яно ёсьць, без ідэялізацыі й прыкрасаў. Прыказкі — творы найперш быстрага, уніклівага розуму, а не пачуцьця, і лірыкі ў іх ня шмат. Прыказкамі перасьцерагаюць, раяць і павучаюць. Імі хваляць і ганяць, сунімаюць і суцяшаюць. Прыказкамі ўпікаюць і дакараюць, данімаюць і дадзяюць, пагражаюць і палохаюць. Сіла прыказак у тым, што за імі аўтарытэт грамады, агулу, усяго народу. У іх — мудрасьць дазнаньня пакаленьняў. На прыказках сьляды гістарычных і дагістарычных справаў, падзеяў і цэлых эпохаў. У іх рэха ўдачаў і славы народу, ягонага упадку, няволі й нядолі. Прыказкамі строга кляймуюцца сацыяльныя й нацыянальныя крыўдзіцелі. У іх востры асуд несправедлівасьцяў грамадзкага ладу, нацыянальнага ўціску, каляніяльнага вызыску. Што гістарычна-палітычныя перамены ў жыцьці народу знаходзяць хутка свой яскравы адбітак і ў прыказках, відаць гэта добра із запісаў Валадзімера Даля. Даль у першай палове XIX стагодзьдзя сабраў каля 30 000 расейскіх прыказак. Запісаў ён адначасна й шмат прыказак нерасейскіх народаў імпэрыі, а між імі й многа беларускіх. У ягоных запісах шмат прыказак у якіх падбітыя Масквою народы кляймуюць бязьлітасна ненасытную яе захопнасьць. Вось колькі гэткіх прыказак із зборніка Даля: «Масква сьлёзам ня верыць», «Масквы не расквеліш», «Масква па нашых бедах ня плача», «Жыві, жыві, рабята, пакуль Масква не праведала», «Ад маскаля хоць полы абрэж дый бяжы», «Ад чорта адхрысьцішся, а ад маскаля й дубінай не адаб'ешся», «Тату, тату, лезе чорт у хату! — Дарма, сынку, абы не маскаль»1. Вось гэткія прыказкі, і шмат ім падобных, былі запісаныя й у Беларусі, беларускімі этнографамі ХІХ-ХХ стагодзьдзяў. Некаторыя зь іх трапілі й у гэты зборнік (прыкладам 750, 751). Свой шырокі адбітак у народных прыказках знайшла узко й сучасная гістарычная запраўднасьць, разам з новай, савецкай, формай каляніяльнага панаваньня Москвы над беларускім народам, Асабліва востры народны асуд у іх прыгоннага калгаснага ладу. Прыказак падсавецкае пары ў народзе цяпер тысячы. Некаторыя зь іх 1 Даль Владимир. Пословицы русского народа. Москва, 1862. Перадрук: Масква, 1962, б. 329 дый іншыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адабешся, сямі
28 👁
 ◀  / 133  ▶