Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
БЕЛАРУСКІЯ ПРЫКАЗКІ У прытчах сукрыта мудрасьць, як-бы моц у дарагім камені, і як золата ў зямлі, і ядро ў варэху. Франьцішак Скарына, 1517 г. Прадмова да Кнігі Прысловаў Салямона. Беларуская народная мова багатая мініятурнымі пэрлінамі вуснага народнага творства, прыказкамі й прымаўкамі, якія надаюць красу, узьлёт і пераконлівую сілу думцы. У народзе заўсёды знаходзяцца. таленавітыя майстры прыказак, што знаюць іх тысячы дый ня мінуць нагоды, каб не падмацаваць імі сказанае, Здараюцца й гэткія мастакі прыказак, што «бяз прымаўкі й цераз парог ня ступяць», а «бяз прыказкі й з лаўкі ня зваляцца», бо «на ўсякую рэч ёсьць прыказка», дый — «бяз прыказкі й не пражывеш на сьвеце». Багацьце думкі, пры ашчоднасьці словаў, адна зь істотных літаратурных свомасьцяў прыказак. Адзначыў яе ўжо доктар Франыцшак Скарына, калі пісаў, што яны «ў кароткіх словах вялікі й многі розум» выражаюць, дый «больш у сабе сукрытых тайнаў замыкаюць, ніж словамі пішуць». Для кампактнага й яскравага выражэньня думкі ў прыказках шырака тарнуюцца мэтафары, алегорыі, гіпэрбалі, аналёгіі, супроцьстаўленьні, недаказы, і шмат іншых літаратурных прыёмаў. Да гэтага — для складнага вымаўляньня, лёгкага ўспрыйманьня й лепшага захаваньня ў памяці, — прыказкі часта надзеленыя рытмічным ладам дый багата закрашаныя пачатнымі, нутранымі й канцавымі рымамі й сугуччамі. Прыказкі й прымаўкі вельмі важны элемэнт гутарковае мовы. Дзякуючы прыказцы думка, спасьцярога ці дазнаньне, выказваецца коратка, дасадна, аўтарытэтна. Удалая прыказка ўражае, задзіўляе й пераконвае дасьціпнаю вастрынёй выказанае думкі, падкуплівае красою мастацкае формы. Прыказкі — люстра спрадвечнае народнае мудрасьці, бо-ж «ня дурань здумаў прыказку». I прыказкі, і прымаўкі старавечныя як народ і ягоная мова. У ходзе быту й жыцьцёвых падзеяў прыказкі зараджаюцца, пераходзяць з вуснаў у вусны, шліфуюцца, дасканаляцца, перадаюцца з пакаленьня ў пакаленьне, вандруюць далёка за межы грамады, краю, а часта й народу, бо ўдалую прыказку пераймаюць ахвотна й у суседнюю мову
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
21 👁
 ◀  / 133  ▶