Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Дзе піва варуць, там і п'юць. Калі пры вырабе нейкай ежы ці харчовых прадуктаў там-жа іх і спажываюць. 342. Дзе позная ральліца — родзя гірса, мятліца. Прыказваюць сяляне, калі позьняцца з часам воранкі. 343. Дзе раньняя ральліца — родзя жыта, пшаніца. Прыказваюць сяляне аб паравой воранцы пад пасевы збожжа. 344. Дзе рост, там і ўмалот. 1. Калі парасло збожжа, дык зь яго можна спадзявацца й добрага ўмалоту. 2. Аб чалавеку, калі ён вялікі й моцнага складу цела, дык можна спадзявацца, што зь яго будзе добры работнік. 345. Дзе сеў, там і прыкіпеў. Аб ня рупным чалавеку, які, калі пашлюць яго за патрэбай, ён заседзіцца на доўгі час. 346. Дзе сіраце бацьку браць. Калі патрэбная нейкая рэч, а яе няма дзе дастаць, дык трэба прыдумляць, каб безь яе абыйсьціся. 347. Дзе тут у вубоствя жывучы ды зь перцам есьці. Калі нехта да благой адзежы, ці дрэннай снасьці ды аздабленьні вешае. 348. Дзе чорт ні араў, там сеіць ні стаў. Калі хто ня хоча рызыкаваць нечым, бо не спадзяецца ўдачы ў дадзенай справе. 349. Дзе чорт ня зможа, там бабу пашле. Перакананьне, што баба быццам мае большыя здольнасьці на тое, каб зьвесьці чалавека на благое, як сам чорт. 350. Дзе ўжон, там і ўмалот. Калі шмат нажата, дык можна спадзявацца, што шмат і намалоціцца. 351. Дзе хвэст — і йіна там ест. Гэтак, у простым сэньсе, высьмейваюцца ахвотнікі наведваць хвэсты й кірмашы. Гэтак прыказваюць і да тых,хто без запрашэньня цісьнецца на чужыя балібяседы й хто ўмешваецца ўчужыя справы, калі яго ня просяць. 352. Дзісятая вада на кісялі. Прыказваюць гэтак аб далёкім сваяцтве,калі яно часам ставіцца за перашкоду жанімства. Ваду на кісялі мяняюць гэткім парадкам: змолаты авёс разам з пасеямі намочваюць вадой. Праз 5-3 гадзін цэдзяць усё праз рэшата. Пасеі, што засталіся на рэшаце, выціскаюць рукамі ды ізноў намочваюць, а праз колькі гадзін ізноў працэджваюць ды выціскаюць. I калі гэтыя пасеі перамыюць гэтак разоў зь дзесяць, дык дзесятая вада будзе чыстая й зусім непадобная да першага цэду. 353. Дзісятуха-сакатуха. Сякоча або мяцеліца каля вуглоў, або вада каля платоў. Дзісятуха — дзесяты тыдзень па Калядах. Старадаўная сялянская прыкмета, што гэтым часам могуць быць і зімовыя завеі, і веснавыя паводкі. 354. Дзіця трэба год качаць як яечка й пяць гадоў пасьціць, як авечку. Аб пільнай, адданай працы маткі пры ўзгадаваньні дзіцяці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пюць
6 👁
 ◀  / 133  ▶