Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Дае, ды з рук ні пуская. Калі нехта нешта абяцае даць, але доўгі час адкладае. 291. Дажыліся кулікі, што ні хлеба, ні мукі. Аб тых. што абяднелі дыня маюць чаго есьці. 292. Дажыліся палякі, што ні хлеба ні табакі. Аб тых, што зжыліся,згалелі. 293. Дай Божа гасьця, а гаспадар каля яго пажывіцца. Прыказвае гаспадар, бо пры гасьцях і сам чарку вып'е ды лепшай ежы зьесьць. 294. Дай Божа, каб пілося, елася й болі хацелася. Гэтак жартуюць гаспадары, калі частуюць гасьцей. 295. Дай Божа налета болі за гэта. Прыказвае гаспадар, калі зьбірае апошняе збожжа з току на аб малотках. 296. Дай Божа першым кусочкам удавіцца. Пажаданьне мужчыны, каб з аднэй першай жонкай веку дажыць. 297. Дай Божа тую зьвярыну, што ходзя дзьвярыма. Лепей есьці мяса з свойскай, выгадаванай на гаспадарцы, жывёлы, чымся зь дзікай, забітай на паляваньні зьвярыны. 298. Дай Божа ў добры час сказаць, а ў благі памаўчаць. Прыказвалі сяляне, каб засьцерагчыся ад урокаў, бо верылі, што сам свае можа ўрачы,калі скажа пад нядобры час. Прыказвалі гэтак і калі хвалілі сваю жывёлу ці збожжа. 299. Дай Божа ўсё ўмець, але ня ўсё рабіць. Добра разьбірацца ў розных работах, але рабіць іх толькі пры вялікіх няшчасьцях, калі сям'я пахварэе ці павымірае. 300. Дай Божа хрысьціянскую сыць. Гэтак даўней прыказвалі старыя перад ядой, калі сядалі за стол. Гэтак старыя напаміналі дзецям і падлеткам, калі тыя прагавіта хапалі ды елі. 301. Дай Божа чутая відзіць. Прыказваюць, калі пачуюць добрую, хоць і мала праўдападобную навіну. 302. Дакажы славы. Гэтак заахвочваюць выканаць цяжкую работу. 303. Далі каляду. Прыказваюць, калі некага без пары адправілі з работы ці звольнілі з працы. 304. Далі паложыш — бліжэй возьміш. Калі нейкую рэч прыхаваеш, дык у патрэбе хутчэй яе знойдзеш. 305. Далі ў лес — болі дроў. Гэтак перасьцерагаюць, каб нехта ня ўступаў у доўгія спрэчкі або каб не заводзіў справы ў судзе. 306. Дараванаму каню ў зубы ні глядзяць. Прыказваецца таму, хто прыглядаецца да дараванай ці знойдзенай рэчы, ці яна добрай якасьці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпе, сямя
6 👁
 ◀  / 133  ▶