Грош кругал. Дзеля гэтага ён раскачваецца на розныя бакі. Прыказвае гэтак селянін,:салі яму на розныя патрэбы патрэбныя грошы, а ён іх ня мае, бо грошы «раскаціліся». 280. Грун Груну вока ні дзяўбе. Прыказвае пакрыўджаны, калі яму радзяць падаць скаргу да нейкага вышэйшага ўрадоўца на урадоўца ніжэйшага, які яго пакрыўдзіў. Д 281. Да асеці! Да асеці! — Ды куды Бог панясеці! Прыказвае той, у каго пытаюць, куды ён ідзе, а ён ня хоча сказаць праўды. Прыказка пайшла ад казкі аб цыгану: Цыган наняўся ў селяніна касіць, але ён сказаў што баіцца зыгу й дзеля гэтага папрасіў у селяніна кажух зь сярмягай і надзеў іх.Калі сонца стала падаграваць ды авадні пачалі лётаць каля цыгана, дык цыган пачаў тупаць ды кружка бегаць. Тады селянін яму крычыць: «Да асеці! Да асеці!» — гэта значыць: бяжы ў восець, бо там халадок. Цыган-жа яму на гэта адказвае: «Ды куды Бог панясеці!» — задраў на галаву кажух зь сярмягай і пабег у лес, і больш да селяніна не вярнуўся з цыганом разам прапалі й кажух зь сярмягай. 282. Да гатовай калоды добра й агонь класьці. Прыказваюць, калі нехта пры пэўных запасах гаспадарку заводзе. 283. Да нашага берагу нічога добрага ні прыплыве, — то трэска, то бруд. Прыказваецца, калі малавартасны чалавек прыбудзе ў сям'ю, у суседзтва, або благі ўрадовец зьявіцца на грамадзкую працу. 284. Да пары жбан ваду нося. 1. Калі нешта старое паламалася. 2. Калі нехта памёр. 3. Калі зловяць злодзея, што доўга краў. 285. Да Прачыстай памый, памяці, і пірапечаў напячы. Прачыстая, або Спажа прыпадае 15 жніўня. Да гэтага часу жытняе жніва кончана, дык гаспадыні ёсьць час памыць бялізну й вычысьціць хату, ды ёсьць з чаго й перапечаў напячы, бо ёсьць мука новай уроды. 286. Да Спаса (6 жніўня) сена сохня пад кустам, а пасьля Спаса ня хоча сохнуць і на кусьця. Напамінак гаспадаром, што трэба сгарацца, каб да канца ліпеня сена было пакошана. 287. Давялося чарвяку на вяку. Высьмейваюць таго, каму здарылася пабываць далей ад месца свайго сталага прабываньня, ды налі ён, вярнуўшыся, апавядае свае мала цікавыя прыгоды, як нешта асабліва важнае. 288. Давяроная праўда. Прыказваюць, калі хочуць упэўніць, што гэта праўда, якая не падлягае сумліву. 289. Дагледзіў на паповы сані. Калі нехта некага так блага даглядаў ці лячыў, што той памёр
Дадатковыя словы
сямю
9 👁