Гулі ні аднаго ў лапці абулі. Перасьцярога маладым, каб не ўдаваліся ў празьмерныя гульні. 267. Гультай за работу, а мазоль за руку. Калі гультай наракае на цяжкую работу, якая быццам яго ў калецтва ўганяе. 268. Гультай ляжыць, а доля бяжыць. Прыказваюць, калі часам і гультаю пашанцуе. 269. Гультай сем рэчаў разгадан. Калі гультая клічуць на работу, дык ён шмат прычынаў знойдзе на тое, каб не працаваць. 270. Гультаю хлеб на кію. Гультая трэба кіям прыганяць да работы, каб зарабіў сабе на хлеб. 271. Гэта віламі па вадзе пісана. Калі пачуюць навіну, якая найскарэй ня спраўдзіцца. 272. Гэта кветка ні для твайго носу. Прыказваюць таму, хто хоча набыць нешта добрае, ці ўвайсьці ў сяброўства з паважнымі асобамі, але тыя рэчы ці асобы яму недаступныя. 273. Гэта табе ні калёсы закідаць. Прыказваюць таму, хто нешта лёгкае й непатрэбнае зробе ці скажа, бо «калёсы закідаць» даволі цяжкая работа.Калі на невялікім панадворку, ці іншым вузкім месцы трэба завярнуцца з калёсамі, дык зад калёсаў даводзіцца падняць на руках ды навокал паднесьці. Тым часам каму-небудзь нейкую штуку падстроіць, нешта ўкрасьці,зманіць, ці высьмяяць некага, гэта справа лёгкая, а «ні калёсы закідаць». 274. Гэта табе ня леташнія дразды. Прыказваюць таму, хто абяцае моцна трымаць сакрэты, хоць раней ня раз гэтак сама абяцаў, але заўсёды выдаваў іх. Гэтая прыказка паходзе ад казкі: Хлопец пайшоў да сьвятара спавядацца. Сьвятар упэўніў хлопца, што ён будзе трымаць у сакрэце ўсё, што хлопец яму скажа на споведзі. На споведзі хлопец прызнаўся, што ведае драздова гняздо ў ліповым дуплі. Калі назаўтра хлопец пайшоў глядзець сваіх драздоў, дык іх там ужо ня было. Калі налета той-жа хлопец пайшоў ізноў да споведзі да таго самага сьвятара, дык той і цяпер пачаў упэўніваць, што ня выдасьць сакрэтаў сказаных на споведзі. На гэта хлопец выкрыкнуў: «Гэта табе ня леташнія дразды». 275. Гэта як «Аман» у пацірах. Калі праўда не падлягае сумліву. 276. Гэтага віташка кожны з свайго гаршка. З наступнага месяца кажны сам сабой будзе харчавацца. Віташок — апошняя квадра месяца. 277. Гэтыя пірагі будуць адпечаны. Прыказвае той, хто абяцае адпомсьціцца за крыўду. 278. Гвалтам адабраць — адбярэш, алі даць — ні дасі. Калі нехта адмаўляецца ад пачосткі ці нейкай матар'яльнай дапамогі
Дадатковыя словы
матаряльнай
5 👁