Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Глухі нідачуя, дык прыложа. Прыказваюць таму, хто добра не дачуў і пераблытаў сказаньне, ці зьмяніў сэнс сказанай навіны. 247. Глухому два здаецца. Прыказваюць, калі нехта недачуў і перапытвае. 248. Гоінай раны ня трэба квяліць. Ня трэба ўспамінаць перажытай крыўды ці пакуты. 249. Голад і крадзе, і маніць. Голад папіхае чалавека да розных злачын-стваў. 250. Голад ня цётка. Прыказвае галодны, калі есьць і ня вельмі ласую страву. 251. Голаму разбой ні страшан. На голага ніхто нападаць ня будзе, бо ў яго няма чаго адбіраць. 252. Голы зьбірайся, а голы гатоў. Прыказваюць аб бедным, у каго няма чаго зьбіраць у дарогу. 253. Голы як бізун. Аб зусім бедным, што навет і з адзежы мае толькі тое, што на ім. 254. Голы, як ясік. Аб бедным чалавеку, які ня мае ніякай гаспадаркі. 255. Гора вытрываіш, а роскашы не. Аб тым, хто жывучы ў роскашы праз распусту бяду нажыў. 256. Гора плача і скача. Прыказваюць, калі часам чалавек у горы пробуе загульваць. 257. Горка рэдзька ды ядуць, ліха замужам ды йдуць. Прыказваюць жанчыне. калі тая крыўдзіцца, што замужам блага. 258. Госьць мілы й хлеба шкода. Аб скупым гаспадары. 259. Госьць — нявольнік. Прыказвае гаспадыня, калі панукае гасьця выпіць ці зьесьці. 260. Госьць першы дзень золата, другі дзень срэбра, а трэці — медзь, і дамоў едзь. Доўгія госьці непажаданыя. 261. Госьць, як і рыба, на трэці дзень сьмярдзіць. Калі ў гасьцях — не чакай трэйцяга дня. 262. Граза ў лес ня йдзе. Пры выхаваньні дзяцей пагроза дае пажаданыя вынікі. 263. Гразь, гразь! Чаму ні гарыш? — Бо мокрая! Аб тым, што незаслужана сябе расхвальвае, або так дрэнна сябе паводзе, што навет гразь на ягоным месцы гарэла-б ад стыду, калі-б ня была мокрая. Ён-жа паставіў сябе ніжэй гразі. 264. Грозін рак, ды ззаду вочы. Прыказваюць, калі слабы пагражае дужаму. 265. Грызе прыступаючы. Калі нехта дакарае бяз упынку й лаецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 133  ▶