Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
бойку. А на хрэсьбінах можна й выпіць, і закусіць, і ў дадатак спакойна. 231. Вясной і качка прачка. Прыказваюць, калі вясной у разводзьдзе ўсюды гэтак шмат вады, што навет і «качка» можа бялізну памыць. 232. Вясной — кораб вады, а коўш гразі, а восеняй — коўш вады, а кораб гразі. Сялянская заўвага аб тым, што вясной вада надта хутка высыхае,а восеняй надта марудна. 233. Вясьнішча! — ці ты мяне, ці я цябе. Прыказваюць, калі вясной вышлі харчы й наступае такі голад, што застаецца толькі адзін аднаго зьесьці. Г 234. Гадзі яму, як благой скуля. Аб благім суседзе ці благім чалавеку наагул, якому дагаджаюць ня зь любасьці да яго, але каб ня шкодзіў. 235. Гадка зьесьці й шкода пакінуць. Прыказвае той, у каго блізкі яму чалавек дрэнна сябе паводзе. Прызнацца да яго ня прыемна, і кідаць шкода 236. Галава на век. Разважаюць таго, хто бядуе па вялікай матар'яльнай страце. 237. Галетная сірата. Бездапаможная сірата бяз маткі й бяз бацькі. 238. Галоднаму хлеб сьніцца. Гавораць аб тым, хто набыў нейкае непазбытнае жаданьне нешта здабыць, ці нешта дасягнуць. 239. Галодны ня думая пад'есьці. 1. У простым сэньсе гэтак гавораць аб галодным чалавеку. 2. Прыказваюць, калі зайздрывы чалавек пачынае багацець. 240. Галодны поля пярэйдзя, а голы ні за парог. Прыказвае той, хто ня мае адзетку. 241. Ганчар у чарапох есьці вара. Прыказваюць аб рамесьніку, які не задаваляе самога сябе сваімі вырабамі. 242. Гара з гарой ня сойдзіцца, а чалавек з чалавекам можа сыйсьціся. Прыказваецца пры выпадковым спатканьні даўных знаёмых. 243. Гардую пыху Бог зь неба сьпіха. Аб ганарыстых людзях. 244. Гарую, бацюшка, гарую, з аднэй карчмы ў другую. Жартаўлівая прыказка. Быццам гэтак п'яніца жаліўся сьвятару аб сваім горы. 245. Гатовая, як дурноя — само ў рукі лезя. Калі патрэбныя рэчы ляжаць напаяўку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

матаряльнай, падесьці, пяніца
7 👁
 ◀  / 133  ▶