Выбачай, алі болі ні дакучай. Гэтак жартам прыказвае госьць, калі гаспадар перапрашае яго словам «Выбачай». Госьць гэтым быццам перапрашае гаспадара, што надакучыў. 216. Выбірай кабылу гарбатую, а жонку лупатую. Гарбатай кабылы ніхто ні ўкрадзе, а жонкі лупатай ніхто ні зьвядзе. Парада гаспадару пры куплі кабылы. Парада дзяцюку пры жаніцьбе. 217. Выбіў дух на рабоце. Прыказвае той, што згубіў сілу й здароўе прыпрацы. 218. Выбіўся з работы. Прыказвае той, хто ня мае пільнай работы, або той, хто абы за якую работу ня хоча брацца. 219. Выбіўся са сну. Прыказвае той, каму ад нейкіх думакклопатаў ня сьпіцца. 220. Выбраў з гурту курту. Прыказваюць на дзяцюка, які меў магчымасьць узяць сабе добрую дзеўку за жонку, выбіраў лепшую, ды выбраў нікуды нявартую. 221. Вывідзі з хлева апошнюю кароўку, дык на паляваньні будзя шанцаваць. Каб быць добрым паляўнічым, трэба кінуць гаспадарку. Прыказваюць багатаму гаспадару, які наракае, што на паляваньні не шанцуе. 222. Выплюнінага ні падніміш. Прыказваюць таму, хто без патрэбы апастыляецца з чалавекам, да якога пазьней трэба будзе зьвярнуцца ў патрэбе. Найчасьцей гэтак прыказваюць, каб папярэдзіць некага, які без патрэбы пачынае апастыляцца зь нявінным чалавекам. 223. Вырае вялікі — хоць на ім сучку павесь. Прыказваюць на вялікага хлапца, які да нічога няздатны. 224. Вырыванская вуліца. Гэтак называюць тое месца, дзе ўвачавідкі крадуць, з рук вырываюць. 225. Высака лётаіш, алі нізка сядзіш. Прыказваюць, калі ганарысты чалавек бярэцца за справу, на якой збанкрутуе. 226. Выскачыў, як агню ўхапіў. Калі нехта раптам уцёк ад сораму. 227. Выскачыў, як Піліп з канапель. Прыказваюць, калі нехта раптам папаў у чужое сабе асяродзьдзе, ці калі нехта недарэчна ўмяшаўся ў чужую гутарку. 228. Вышчараіцца, як кабыла на пасеі. Прыказваюць, калі нехта без патрэбы сьмяецца. 229. Вядома ня дома. Гэтак патакуюць, калі нехта апавядае, што на чужыне было блага. 230. Вясельля — чортава прысельля, а хрэсьбінкі, рады — дай Божа кожныя гады. Прыказка старэйшых а б тым, што на вясельлі хоць можна дастаткам зьесьці й выпіць, але моладзь часта ўшчынае
7 👁