Вольнаму воля, а шалёнаму поля. Прыказваюць, каб разрозьніць запраўдную волю ад шаленства злачынцаў, якія злачынства называюць воляю. Свае шаленства чалавек павінен праяўляць у полі, а не між людзей. 201. Воўк, воўк! Ідзі казлы драць. Прыказваюць, калі нейкі манюка пачынае бяз сораму расхвальваць сябе гэтак, што ад гэткай гутаркі згадзіла-б ваўка, які мусіў-бы казлы драць (ванітаваць). 202. Воўк да лесу цягня. Прыказваюць аб дзікаватым чалавеку, які ўхіляецца лучыцца да грамады. 203. Воўк дзе плодзіцца, там ні бярэ. Аб хітрых зладзеях і іншых злачынцах, якія там ня шкодзяць, дзе жывуць. 204. Воўк і лічаная бярэ. Прыказваюць аб прапышным злодзеібандыце,які бярэ апошняе й у беднага, і ў багатага. 205. Воўк пасланцамі ні карысін. Прыказваюць аб зладзеях і бандытах. 206. Воўк сабакі ні баіцца, алі зьвягі ні любя. Аб высокіх урадоўцах -хабарніках, якім ня страшна, што людзі аб іх злачынствах гавораць, але для якіх гэткая гутарка дакучлівая. 207. Воўча доля расьце скора. Ёсьць такое вераньне, што калі маладая жывёліна скора расьце, дык яе воўк зьесьць. Прыказваюць, калі прыгожая дзяўчына-падлетак хутка расьце, бо яе хутка замуж; возьмуць. 208. Вось вам і сьпіткі і зьедкі. Прыказвае гаспадыня, калі прыносе ў хату апошнія запасы харчоў — апошняе масла, сала, бульбу ці іншае. 209. Вось вядзець — негдзе дзець, вось біда біз хліва. Прыказваюць, каліў некага багацьце прыбывае, а яго няма дзе прыхінуць. 210. Вось і гавары з кабылай паціры: ты «Войча наш», а йіна: «Сенанімаш». Прыказваюць, калі двох ня могуць дамовіцца: адзін пачынае гутарку аб ідэях, а другі перабівае яго штодзёншчынай. 211. Вось хамут ваш і дуга, і я вам болі ні слуга. Прыказвае парабак,калі без пары пакідае гаспадара. 212. Вочы — ямы. Гэтак як-бы спагадаюць зайздрываму, бо зайздрасьць быццам залежа не ад самога чалавека, а ягоных вачэй. 213. Вусы белыя — рукі чорныя. Вусы белыя, бо ўжо стар, рукі чорныя,бо гаспадар. Гэтак прыказвае аб сабе паважны й не малады вясковы гаспадар. 214. Вучыся галіць на сваёй барадзе. Прыказваюць, калі малады майстра ўзяўся нешта рабіць ды папсаваў матар'ял
Дадатковыя словы
матарял
12 👁