Валачашчы сабака да кожнага лашчыцца. Прыказваюць аб распушчанай і занадта ветлівай да кажнага людзіне. 181. Вар-варам. Аб празьмернай гарачыні. 182. Вастры, сучка, зубы — кухар костку дасьць. Аб лісьлівым падлізьніку, сквапным на падарункі. 183. Ваўка баяцца, у лес ні хадзіць. Прыказваюць таму, хто ставе малаважную прычыну, каб адмовіцца выканаць нейкую работу. 184. Ваўка ногі кормюць. Прыказваюць калі нехта парой прыйшоў на абед, ці бегаючы выстараўся карыснае. 185. Ваўком ваўка ні зацкуеш. Калі злачынец ня прыцягвае да адказнасьці другога злачынца. 186. Ведаў Бог, што ні даў сьвіньні рог. Каб благі й злосны чалавек меў сілу ды волю, дык чыніў-бы вялікую шкоду. 187. Век аздобы ў вянку ні знасіць. Прыказвае той, каму робяць закіды,што ён не прыбіраецца. 188. Век веку падасьць. Прыказваецца, калі рэч ці прылада моцна зробленая. 189. Век жыві, век вучыся, а дурным памрэш. Колькі-б чалавек ні жыў, колькі-б ні вучыўся, усіх мудрасьцяў сьвету не дасягне. 190. Век зжыць — ня мех сшыць. Прыказвае, хто шмат чаго перажыў. 191. Век чыста ні пірахадзіць, ласкава ні піражыць і смачна ні піраесьці. Прыказваюць тыя, каму ўськідаюць, што ён ня чыста адзяецца, ці не заўсёды ласкавы, або дрэнна харчуецца. 192. Ветрам падшыт. Прыказваюць на авантурніка-падшыванца. 193. Ветрам прышоў, ветрам пашоў. Аб тым, хто наляціць як віхор, наробіць нейкай крутні ці бяды ды ізноў панясецца. 194. Вецір у галаве ходзя. Аб чалавеку з частымі зьменамі ў паглядах або зь дзівоснымі паглядамі. 195. Віда-й-нявіда. Увачавідкі й у потайкі: «Ён віда-й-нявіда цягне з калгаснага сьвірна». 196. Відаць, ды далёка дыбаць. Калі нейкая рэч і панадная, але цяжка яе дасягнуць. 197. Відна, хоць іголкі зьбірай. Кажацца, калі вельмі сьветла, 198. Вісна й восінь на рабой кабыля едзьдзюць. Вясной і восеняй неба пакрытае часта воблакамі й добрая пагода чаргуецца з дажджом. 199. Вісна ні місна, а восінь ні малочна. Вясной няма мяса, бо за зіму выдаткавалася, а восеняй няма малака, бо каровы перастаюць даіцца
11 👁