Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Будуць людзі. Гаворыцца, калі дзіця ці падлетак падае добрыя надзеі. 165. Бывалы! Быў раз у царкве й два разы ў млыня — і там гугу-гу, і там гу-гу-гу, і разабраць ні магу. Прыказваюць, каб высьмяяць мала бывалага й мала дазнанага чалавека. 166. Было ліха дый пагоршыла. Чым далей, дык жыцьцё й часы горшаюць. 167. Быў гэрман ды сыграў цыган. Прыказваецца аб чалавеку, калі ён даўней жыў у багацьці й славе, але посьля зжыўся. 168. Быў на кані й пад канём. Прыказваецца аб тым, што ў жыцьці йраскашаваўся й гараваў. 169. Быў час, калі паважалі нас. Гэтак прыказвае чалавек аб даўнейшыхдобрых часох у сваім жыцьці. 170. Б'юць і плакаць ні даюць. Аб пакрыўджаным, якому забаронена й скардзіцца. 171. Б'юць (злодзея) ні за тоя, што ўкраў, алі што нядобра схаваў. Гэтак прыкэзваюць, калі паліцыйныя ўрадоўцы бяруць ад зладзеяў магарыч (подкуп) ды пасылаюць іх красьці. Калі злодзея зловяць з крадзеным, дык гэтыя-ж паліцыйныя ўрадоўцы судзяць яго. 172. Бяло, ні бяло аб ў вадзе было. Гэтак прыказваецца на неахайнае мыцьцё бялізны. 173. Бяры свае цацкі, я з табой ня гуляю. Гэтак прыказваюць сабе былыя сябры, між якімі сяброўства ўжо скончана й яны разыходзяцца. 174. Бярэ на хітрыкі. Аб тым, хто пачынае хітраваць, каб некага ашукаць. 175. Бярэш кароўку, дык бяры й вяроўку. У каго гіне гаспадарка, той аддасьць і дробную рэч, якая посьле страты гаспадаркі яму й так непатрэбная. В 176. Вада па аднэй капца капая, алі ў каміні дзірку прабівая. Заўсёды вынікі дасягваюцца, калі робіцца й надта паволі, але неадступна й зацята. 177. Важыш на рыбку, дык важ і на юшку. Калі нехта хоча браць нешта лепшае, дык хай возьме й горшага. 178. Вазьмі вочы ў жменю. Кажуць, калі нехта адмаўллецца, што ня бачыць відавочнага: «Калі ня відзіш, дык вазьмі вочы ў жменю». 179. Вазьмі дый пакінь. Гэтак прыказваюць заміж «пакінуў»: «Яму нейкія матылі ў галаву ўбіліся, дык ён вазьмі дый пакінь жонку й дзіця ды пакруціўся ў сьвет
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць
10 👁
 ◀  / 133  ▶