Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Бог ня слухая, што свіньня рухая. Прыказваюць, калі чуюць, як благі чалавек, клянучы, просе ў Бога ліха або пагібелі на іншага. 148. Бог сваю пуньку адчыніў. Прыказваюць, калі посьля цяжкой зімы стала цёпла, і статак пайшоў на сьвежую траву, 149. Божа памажы, а ты, гультай, ні ляжы. Прыказваюць гультаю, каб не чакаў на Божую дапамогу, але каб сам браўся за работу. 150. Болі заходу як работы. Кажуць, калі болей часу страчана на падрыхтоўку да работы, як на самую работу. 151. Болі слухай, а мені гавары. Гэтак напамінаюць дзецям і падлеткам, каб не мяшаліся ў размову старэйшых. 152. Брат збоку, а сусед на воку. Трэба лепей дагаджаць суседу, як брату. 153. Браць — сакольня вочы, а аддаваць — савіны. Прыказваюць тады, калі нехта злуецца, як у яго спаганяюць доўг. Калі нехта нешта пазычае, ці бярэ падарунак, дык мае тады вясёлы погляд, а калі аддае, дык сумны й злосны. 154. Брэша, як сабака на месіц. Прыказваюць брахліваму, бессаромнаму чалавеку, які бяз сэнсу кідае словы. 155. Будзім варажыць, дзе галаву палажыць. Прыказвае той, хто думае ўгадваць дзе ён памрэ. 156. Будзім мучьщца, пакуль сьмерць лучьщца. Прыказвае той, хто не спадзяецца паправы ў сваім гаротным жыцьці да самай сьмерці. 157. Будзіш біз пары зямлю парыць. Гэтак старэйшыя перасьцерагаюць маладзейшых, каб шанавалі сваё здароўе, або каб сьцерагліся небясьпекі. 158. Будзіш дудкай хлеб піць. Прыказваецца гэтак, каб перасьцерагчы некага ад благой сялібы, зямлі, ці благой і дрэнна аплачванай працы.«Дудкай хлеб піць» — гэта значыць хлеба ня будзе, а толькі зацірка ці поліўка. 159. Будзіш ночы балькі лічыць. Гэтак прыказваюць пры вячэры гасьцю, калі ён мала есьць, бо ночы ад голаду ня будзе спацца, дык ён будзе «балькі лічыць». 160. Будзя кірмаш і на нашай вуліцы. Прыказвае той, хто спадзяецца дачакаць лепшых, шчасьлівейшых часоў. 161. Будзя пара, вырасьця й трава. На ўсё будзе свой час, трэба толькі церпяліва чакаць 162. Будзя чым чужы пах ад вакна адганяць. Гэтак прыказвае бедны,калі зарэжа на мяса нейкую жывёліну. 163. Буду жыць, як набяжыць. Прыказваюць у роспачы, калі няма волі ці магчымасьці пакіраваць сваім жыцьцём
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁
 ◀  / 133  ▶