бойку. А на хрэсьбінах можна й выпіць, і закусіць, і ў дадатак спакойна.
231. Вясной і качка прачка. Прыказваюць, калі вясной у разводзьдзе ўсюды гэтак шмат вады, што навет і «качка» можа бялізну памыць.
232. Вясной — кораб вады, а коўш гразі, а восеняй — коўш вады, а кораб гразі. Сялянская заўвага аб тым, што вясной вада надта хутка высыхае, а восеняй надта марудна.
233. Вясьнішча! — ці ты мяне, ці я цябе. Прыказваюць, калі вясной вышлі харчы й наступае такі голад, што застаецца толькі адзін аднаго зьесьці.
Г
234. Гадзі яму, як благой скуля. Аб благім суседзе ці благім чалавеку наагул, якому дагаджаюць ня зь любасьці да яго, але каб ня шкодзіў.
235. Гадка зьесьці й шкода пакінуць. Прыказвае той, у каго блізкі яму чалавек дрэнна сябе паводзе. Прызнацца да яго ня прыемна, і кідаць шкода.
236. Галава на век. Разважаюць таго, хто бядуе па вялікай матар'яльнай страце.
237. Галетная сірата. Бездапаможная сірата бяз маткі й бяз бацькі.
238. Галоднаму хлеб сьніцца. Гавораць аб тым, хто набыў нейкае непазбытнае жаданьне нешта здабыць, ці нешта дасягнуць.
239. Галодны ня думая пад'есьці. 1. У простым сэньсе гэтак гавораць аб галодным чалавеку. 2. Прыказваюць, калі зайздрывы чалавек пачынае багацець.
240. Галодны поля пярэйдзя, а голы ні за парог. Прыказвае той, хто ня мае адзетку.
241. Ганчар у чарапох есьці вара. Прыказваюць аб рамесьніку, які не задаваляе самога сябе сваімі вырабамі.
242. Гара з гарой ня сойдзіцца, а чалавек з чалавекам можа сыйсьціся. Прыказваецца пры выпадковым спатканьні даўных знаёмых.
243. Гардую пыху Бог зь неба сьпіха. Аб ганарыстых людзях.
244. Гарую, бацюшка, гарую, з аднэй карчмы ў другую. Жартаўлівая прыказка. Быццам гэтак п'яніца жаліўся сьвятару аб сваім горы.
245. Гатовая, як дурноя — само ў рукі лезя. Калі патрэбныя рэчы ляжаць напаяўку
153 👁