Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Багаты ня ведая, чым бедны абедая. Аб тым, што багаты ня знае таго, што бедны часта ня мае чаго й зьесьці. 101. Баіцца, як чорт крыжа. Прыказваецца, калі нехта ня хоча спатыкацца з сваім праціўнікам і далёка яго абходзе. 102. Бакі парваць. Насьмяяцца ў вахвоту. 103. Балазе таму жыць, чыя баба ўмее варажыць. Добра таму разважаць аб жыцьці другіх людзей, чыя жонка добрая гаспадыня. 104. Балота бяз чорта ні бывая. Паганае месца бяз злыдняў ня бывае. 105. Баліць у грудзях, ня быць у людзях. Хацелася-б пабываць далей у сьвеце, але хвароба перашкаджае. 106. Балявалі пакуль голы сталі. Аб тым, што частыя гулі ды балі даводзяць да беднасьці. 107. Барада як у смурада. Высьмейваньне неахайнай барады. 108. Бахі забівая. Аб чалавеку, які адпіраецца ад сваіх словаў ці чынаў: «Ён бахі забівае, што там ня быў і нічога ня ведае». 109. Бацька зьбіраў войкаючы, а сын пуская гойкаючы. Прыказваюць,калі бацька нажываў гаспадарку пры вялікіх турботах і пакутах, а сын яе прапівае. 110. Бацька пайшоў сабакам сена касіць. 1. Гэтак кажуць дзеці, якія ня знаюць свайго бацькі. 2. Гэтак кажуць і тыя дзеці, якіх бацька сядзіць у вязьніцы за крымінальныя злачынствы. 3. Гэтак кажуць і тыя, якіх бацька выракся й круціцца нейдзе па сьвеце. 111. Бацька шапкі ні купіў — ніхай вушы мерзнуць. 1. Прыказваюць да тых, якія. ня маючы моднай адзежы, будуць мерзнуць, але не апрануць адзежы простай. 2. Прыказваюць таксама тык ганарыстым людзям, што,калі ім не ўдалося заняць высокай паважнай працы, дык гатовы галадаць,але ня будуць працаваць на простай рабоце. 112. Бацькі запазухі дзяруць дзецям хлеб хаваючы, а дзеці запазухі дзяруць ад бацькоў хлеб хаваючы. Аб любасьці бацькоў да сваіх дзяцей і клопатах аб іх, і аб няўдзячнасьці благіх дзяцей да сваіх бацькоў. 113. Бача вока, дзе пячэцца кока. Прыказваюць, калі нехта цісьнецца да тога месца, дзе можна пажывіцца. 114. Бача вока ды ісьці далёка. Хоць відаць і панадная рэч, але шкада клопатаў на тое, каб яе дасягнуць. 115. Бача вока, ды ляжыць высока. Хоць рэч і панадная, але немагчыма яе дабыць. 116. Бачыў Бог працу, алі пашкадаваў мазаля. Прыказваюць гультаю,які хваліцца, што шмат работы зрабіў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 133  ▶