Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Бачыў кум сонца? Гавораць, калі паказваюць прастаку няхітры сакрэт пры працы, якога ён перш не разумее. 118. Беднай сіраце даварыцца ў жываце. Аб тым, што гаротнай сіраце даводзіцца есьці страву абы як прырыхтаваную й недавараную. 119. Бедны ў балоця. Гэтак даўней прыказваў той, каго называлі бедным, бо ніхто, апрача старцаў-убогіх, ня любіў, каб звалі яго бедным. Бедным называлі чорта, які прымушаны вечна сядзець у балоце. 120. Белы, як сьнег на кузьні. Жартаўлівае прыраўнаньне. На кузьні сьнег заўсёды чорны. 121. Белыя рукі чужую працу любюць. Гэтак прыказвалі сяляне багатым ліхвяром. 122. Біда, калі ня п'ецца й вада. Гэта гаворыцца аб безнадзейным хворым,які ўжо й вады не патрабуе. 123. Біда па бядзе, як па нітачцы ідзе. Прыказваецца тады, калі адна бяда выклікае другую. 124. Біда хоць і муча, алі жыць вуча. Людзі вучацца жыць на сваёй або на чужой бядзе. 125. Біз ахвоты німа й работы. Прымусовая праца не дае пажаданых вынікаў. 126. Біз вусоў, біз барады, як чорт малады. Высьмейваньне блазна, якому ня можна давяраць. 127. Біз навукі й лапця ні спляцеш. Каб умець выконваць і самую простую работу, перш трэба яе навучыцца. 128. Бі й таўкачом, абы было па чом. 1. Можна чалавека цяжка караць,але перш трэба разабрацца, ці ён вінен. Тут «па чом» —, ці ёсьць за што. 2. Хоць чалавек і вінен, але калі слабы на здароў'і, дык ня можна цяжка караць. 129. Біцца ні гадзіцца, і лаіцца ні дазваляіцца. Гэтак навучаюць дзяцей і падлеткаў, каб жылі ў згодзе. 130. Благая зімля й ня родзя, і насеньня ня зводзя. Гэта значыць, што колькі гаспадар высеяў на благой зямлі, толькі й намалоце. Калі-ж гаспадар мае насеньне. дык не адважваецца кінуць зямлі, бо мае работу й мае надзею на паляпшэньне. 131. Благая зімля і проч ня гоня, і хлеба ні дае. Хлеба не дае, бо ня родзіць, проч ня гоне, бо чалавек прывык да яе й ня мае адвагі пакінуць. 132. Благая тая дамова, дзе вала бадзе карова. Прыказваюць, калі иконка вядзе парадкі ў хаце ці гаспадарцы, а мужык сьлепа выконвае яе загады
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

здароўі, пецца
11 👁
 ◀  / 133  ▶