Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Аўгіня нявінна й Ігнат ні вінават. Прыказваецца, калі ў сям'і нейкая бяда ці дрэнная прыгода, калі кажны правуецца, што ён тут ня вінны ды звальвае віну на іншага. 88. Аўдзей усё між людзей. Прыказваюць аб хітрым бяссумленным чалавеку, які ўмее прыстасавацца да кажнае кампаніі, каб пажывіцца. 89. А ў калгас! Кліч-пагроза на свайго праціўніка ў 1930-31 гадох, калі сілком у калгасы заганялі. 90. Аўлас ды ні ў нас. Гэтак прыказвалі тыя бедныя людзі, у каго ня было скароміны, бо на Аўласа сытная ежа. Сьвята Аўласа ў чэсьць бога Веласа. Сьвята гэтае абходзілі ў вапошні чацьвер перад Масьляніцай. 91. Аўлас па калені ў масьля. Аўлас-Велас бог статку. Сівята ў яго гонар адбывалася вясной, калі ўжо было сьвежае масла. Магчыма перад балваном Веласа клалі масла ў вахвяру й тое масла дасягала каленяў Беласа. Можна прыпускаць, што гэтая прыказка далёкай старасьветчыны. 92. А ў сабакі хата была? Гэткая заўвага ставіцца, калі нейкі прайдзі-сьвет выхваляецца аб сваім багацьці. 93. Ахвота горш няволі. Гэтак прыказваюць таму, хто без развагі, па сваёй волі й ахвоце паклікаў на сябе нейкае няшчасьце. 94. Ах ты, злодзі канавод, вадзіў коні праз гарод. Жартаўлівая гульня словаў. Прыказваецца, калі спрытны апавядальнік усхваляе свае шальмоўскія прыгоды. 95. Ах ты, злодзі паяёк, цябе білі, а я ўцёк. У простым сэньсе справа гэтак выглядае: Два злодзеі пашлі красьці яйкі. Аднаго злавілі ды білі, адругі ўцёк. Той, што ўцёк, лаяў свайго паплечніка й абвінавачваў яго ў зладзействе. Гэтак прыказваюць, калі прапышны злачынец абвінавачвае злачынцу другога, з малымі праступкамі. Гэты злачынец абвінавачвае не за самое злачынства, а за тое, што той ня мог канцоў пахаваць. Б 96. Баба з калёс, калесам лягчэй. Прыказваюць, калі бескарысны чалавек адмаўляецца ад кампаніі, ці гультай адмаўляецца ад службы. 97. Баба качаргу міняла й тры дні гуляла. Прыказваюць ахвотнікі да дармавой выпіўкі, каб намовіць свайго сябру ставіць барыша, калі той нешта прадае ці купляе. 98. Багатаму й чорт дзяцей калыша. Багатаму ўва ўсім шанцуе. 99. Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца. Аб тым, што бедны, хоць маламае, але нейк жыве, не памірае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
10 👁
 ◀  / 133  ▶