Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
А мой-жа ты ціляпень, ня бі мяне цяпер. Я жыла, ні была, і памру, нінайду. Гэтак прыказваюць, калі мала бывалы чалавек спалохаецца новага вынаходу — аўтамашыны, радыя ці чаго іншага. Паходзе гэта з казкі: Старая баба прышла першы раз да царквы ды стала пад званіцай. Калі звон над галавой зазваніў, яна спужалася звону й гэткімі словамі ў яго прасілася. 75. А наш андрэй за ўсіх мудрэй. Гэтак прыказваюць на пахвалу рызыканта. 76. Ані рухнуў, ані вухнуў. Прыказваюць таму, які за зробленую ласку не сказаў ні «дзякуй», ні благога слова, бо-ж навет і сьвіньня, калі адыходзіць задаволеная ад карыта, дык рухне, а калі незадоволеная, дык вухне. 77. Ані той дух. Прыказваецца аб чалавеку, які не даецца ўгаварыць. 78. Ані тоя туды. (Як і папярэдняя). 79. Ані цыбулькі, ані ўкрышыць у што. Калі няма чаго есьці, дык не галоўная бяда, што няма цыбулькі, але што няма ў што яе ўкрышыць. 80. А Паўлачка, а бацячка, устань і паглядзі, што твой сын шэльма Мікалайчык робя. Гэтак жартаўліва прыказваюць, калі бачаць відавочную несправядлівасьць. Гэты зварот гістарычны. Калі пры цары Мікалаю I у Барысаве забралі першага Жыда ў расейскае войска, дык ягоны бацька,галосячы, гаварыў гэтыя словы. Перад гэтым-жа Жыды ў Беларусі былі звольненыя ад ваеннай павіннасьці. Пры звадцы яны навет упікалі Беларусаў: «Чакай, чакай, пойдзіш пад чырвоную шапачку». 81. Апёкся на малацэ, дык студзя й на вадзе. Гэтак прыказваюць, калі чалавек меў нейкае балючае пашкоджаньне, дык посьля высьцерагаецца й там, дзе яго ніколі ня можа быць. 82. Апошняга й у салдаты ні бяруць. Прыказвае той, хто ня хоча нечага апошняга аддаваць. Да 1914 году ў Расейскай імпэрыі апошняга (адзінага) сына ў войска ня бралі. 83. Апошняя ў папа жонка. Прыказваюць таму, хто ня хоча нечага апошняга аддаць, бо ўсё можна набыць, толькі праваслаўны сьвятар другі раз ня можа жаніцца. 84. Аржаная каша сама сябе хваля. Прыказваюць таму, якога ніхто ня хвале, а толькі ён сам сябе. 85. А там Бог бацька. Прыказваюць тыя, што спадзяюцца на нейкае паляпшэньне. 86. Атросься ды й панёсься. Прыказваюць аб тым, які нарабіў крутні-няпрыемнасьці й сам нейдзе ўцёк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 133  ▶