Адна кашуля на мне, а другая ў кубля на дне. Гэтак прыказваюць аб небагатым, але дбайным чалавеку, які не дапускаецца да аднэй кашулі, але мае заўсёды другую ў запасе. 45. Аднаму й у кашы няспорна. Аднаму спору ў працы няма, як няма й у ядзе. 46. Адна паршывая авечка ўсё стада паскудзя. Прыказваюць, калі адзін благі чалавек зьнеслаўляе ўсю сям'ю ці грамаду. 47. Ад напасьці ні прапасьці. Прыказваецца калі на нявіннага чалавека ўзложаць напасьць, бо ня трэба тады ўдавацца ў роспач, але напасьць мужна пераносіць і ад яе бараніцца. 48. Адно вока й тоя спаць хоча. Аб нядбайным гаспадару, у якога ёсьць усяго адна нейкая рэч ці жывая істота, але й яе трэба дагледзіць. Прыкладам, ёсьць адно дзіця, якое трэба добра выхаваць і навучыць. 49. Аднолькава, браця, гініш, дык аддай мне й канаплініц. Калі бедны чалавек гіне, дык ягоны багацейшы сусед ня толькі яму не памагае ў бядзе,але хоча загарнуць і апошнюю маёмасьць. Канаплінец — месца, дзе сеюць каноплі, звычайна найлепшая ў гаспадарцы зямля. 50. Аднолькава разорахаўся, дык аб кроены папытаўся. Аб гаварлівым чалавеку, які перапрашае, што памыліўся ў гутарцы, ці сказаў непатрэбнае слова. Талковы мужчына не павінен гаварыць аб жаночых справах, кросны-ж — жаночая работа. 51. Адно права праў. Рабі адну работу. Прыказваюць, калі нехта за колькі работ зразу бярэцца. Прыклад: «Ты, хлопец, адно права праў — калі ясі, дык еш, а не — вылазь з-за стала ды чытай». 52. Адну авечку стрыгуць, а сем трасецца. Прыказваюць, калі на аднаго зь вёскі спадзе раптоўная бяда, якая можа зваліцца й на кажнага іншага.Прыкладам, адну сям'ю апісалі й вывозяць на высылку, а ўся вёска дрыжыць ад страху, бо ўжо заўтра гэта~ж можа здарыцца з кажным іншым. 53. Адну дзірку ладзь, а другая там-жа глядзь. Старой благой рэчы ня варта ладзіць, бо не аплаціцца. 54. Адных бацькоў дзеці ды няроўныя. Прыказваюць, калі родныя браты маюць розныя характары ці розныя пагляды. 55. Аднэй маткі дзеткі ды ніаднолькавыя песьні пяюць. Хоць і аднаго краю людзі, але маюць розныя перакананьні. 56. Ад пекла адарваўся й да раю ні дастаўся. Аб тым, хто з благога месца вырваўся, але й у добрае ня змог папасьці. 57. Адпёк пірагі. Прыказвае той, хто адпомсьціўся за сваю крыўду
Дадатковыя словы
разбрахаўся, сямю
12 👁