Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
новага хлеба трэба чакаць паўгода, бо толькі ў жніўні бывае новы хлеб. 29. Адзін вырай вясны ня робя. Першая навіна можа быць і хвальшывай. Лепш пачакаць і паглядзець, ці яна спраўдзіцца. 30. Адзін дасуж ды нядуж. Хоць адзін і можа абдумаць добра справу,але часта ня ў сілах зрабіць вялікае работы. 31. Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай. Прыказваецца, калі аднаму працаўніку трэба пракарміць шмат дармаедаў або вялікую непрацаздольную сям'ю. 32. Адзін і хлеб прыедліў. Адно й тое самае, хоць і найлешнае, можа надакучыць, як і сам хлеб бязь іншай яды. 33. Адзін сказаў на глум, а другі бярэ на вум. Ня трэба захапляцца чужымі, хай сабе й прыгожымі словамі, а трэба іх пераўзважыць сваім розумам, ці няма ў іх нейкага кепства ці хітрасьці. 34. Адзін хоць зьеж вала — усё адна хвала. Толькі гасьціннасьць і сяброўства дае чалавеку пашану й славу, скупасьць-жа й зайздрасьць паніжае. 35. Ад капусты ногі клусты. Паводля сялянскага разважаньня капуста самая пажыўная й сытная ежа, калі да яе дадаць хлеб і сала. 36. Адклад ня йдзе ў лад. Перасьцярога-рада не адкладаць работы ці справы на пазьней. 37. Адкроіная ськібка ні прыліпня. Прыказваюць, калі аддадзеная замуж дачка хоча вярнуцца да свайго бацькі. Як ськібка ня можа прырасьці да булкі хлеба, гэтак і замужняя дачка ня можа вярнуцца да бацькавай сям'і й стацца ізноў семянінам. 38. Ад летка да летка чакай, мае дзетка. Прыказваюць, калі тэрміновую справу суляць адкласьці на неазначаны час. 39. Ад ліха ціха, алі й дабра німа. Жартаўлівы адказ, калі пытаюцца аб жыцьці, аб навінах. 40. Ад М іколы правая зіма й правая лета. Сялянская заўвага аб тым,што запраўдная зіма пачынаецца ад зімовай Міколы, 6 сьнежня, а лета ад Міколы веснавой, 9 траўня. 41. Адна біда да чалавека ні прыходзя, а па колькі разам. Перакананьне,што адна бяда ў чалавека часта выклікае іншыя беды. 42. Адна варона з куста, а сем на куст. Калі адзін чалавек зьляціць з прыбытковай пасады, дык на ягонае месца зьяўляецца сем новых ахвотнікаў. 43. Адна галава на карку. Гэтак прыказваюць-разважаюць чалавека, які наракае на сваю беднасьць, бо мае ўсяго нейкую адну рэч ці жывёліну
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямю, сямі
20 👁
 ◀  / 133  ▶