Абсьліненая ваўком авечка ў лес бяжыць. Былі такія назіраньні, штокалі воўк злове авечку ды нясе ў лес і зь перапуду кіне яе ды ўцякае, дыкяна не варочаецца да стада, але па сваёй авечай дурноце бяжыць у лес за ваўком. Гэтак прыказваюць тады, калі нехта збаламучаны сваім ворагам-злачынцам, ідзе за ім на сваю пэўную загубу. Гэтак кажуць і аб тых,што ідуць навосьлеп за ворагамічужынцамі на сваю нацыянальную загубу. 15. Абуў у лапці. Прыказваюць, калі нехта моцна ашукаў. 16. Абхадзіў туркі-баркі й воўча балотца. Прыказвае той, хто шмат хадзіў, нечага шукаючы ці прапытваючы. 17. Абы была галава на карку. Прыказваюць таму, калі нехта бядуе,што таго ці іншага не хапае, бо калі будзе галава на карку, дык з часам усё набудзе. 18. Абы біда, а грашы будуць. Гэтак прыказваюць, калі неўспадзеўкі на беднага чалавека звалілася бяда й патрэбныя грошы, бо ён або нешта патрэбнае прадасьць, або пазыча, але грошы дабудзе. 19. Абы біда, а шыя будзя. Прыказваюць, калі навальваецца бяда на грамаду, бо яна калі не аднаго, дык другога прыдуша. Прыклады: Калі воўк нападзе на вясковыя авечкі, дык нейкую авечку панясе. Або, калі з Райкому прыйдзе загад: «Даць з кажнага калгасу па сям'і для высылкі на Далёкі Усход» — дык тую ці іншую сям'ю зь вёскі хопяць. 20. Ад Бога грэх і ад людзей сьмех. Гэтак наракае чалавек сам на сябе, калі зрабіў нейкі праступак праз сваю сваволю. 21. Адвага або мёд п'е, або кайданы трэ. Калі адважны чын удасца, дык чалавек будзе раскашавацца ў шчасьці, калі-ж ня ўдасца, дык загіне ў кайданох. 22. Адвага й гарады бярэ. Толькі адважны можа лічыць на удачу. 23. Адвага ні зьнівага. Адвага заўсёды добрая прыкмета чалавечага характару. 24. Адважны ні баіцца ніўдачы. Адважны заўсёды пэўны ў сваёй перамозе. 25. Адважны — пан важны. Адважнага паважаюць ня толькі ягоныя прыяцелі, але й ворагі. 26. Адважны п'е мёд, а раздум ваду. Людзі адважныя, сьмелае рызыкі, звычайна жывуць у дастатку, а разважлівыя найчасьцей бедна, бо мала дзеюць. 27. Ад вастрогу й ад торбы ні адмовішся. I нявінны можа папасьці ў вастрог і кажны можа зьбяднець ды стацца ўбогім. 28. Ад Грамніцаў зімы траціна, а да хлеба палавіна. Сялянская заўвага.Ад Грамніцаў, 2-га лютага, застаецца зімы адзін месяц, але да
Дадатковыя словы
сямю, сямі
20 👁