На падсьцеліны абрусік насыплю гароху й палажу акрайчык хлеба? (Абрусік — неба, гарох — зоркі, акрайчык хлеба — месяцмаладзік). 58. На той сьвет ідзе — скача, а з таго сьвету ідзе — плача? (Вядро ідзе ў студню — скача, вядро ідзе із студні — плача). 59. Навокал носу ўецца, ды ў рукі ні даецца? (Пах). 60. На вадзе родзіцца, на вадзе вырасьця, а ў ваду пойдзя — узноў прападзе? (Соль). 61. Ня сьпісана, ня зьлічана, колькі на дзяжы абручоў? (Клубок). 62. Hi разьбіўшы гаршчэчка, ні зьясі кашкі? (Гарэх). 63. Hi рук, ні ног ні мая, а толькі адно бруха ды два вухі? (Цэбар). 64. Ой, за лесам, лесам, ганчарова сучка брэша? (У церліцы труцьмак). 65. Пад адным парасонам чатыры браты? (Стол і чатыры ножкі). 66. Пад прыпічкам грубяжы, хто ведая — ні кажы? (Пацеркі пад барадой). 67. Па дзірачках, па дзірачках, дайця пана саламяна? (Снапы падаюць на азяроды). 68. Паміж дубінкі, паміж ляшчынкі, вісіць кончык скурашынкі? (Цэпляшчынка — цапілно, дубінка — бічоўка, скурашынка — раменная прывязка). 69. Паненка тонка, грыміць звонка? (Стрэльба). 70. Пані ў каморы, а косы на дворы? (Морква). 71. Па саломя ходзя й ні шастая? (Сьцень). 72. Пасярод хаты вісіць чорт лупаты? (Сьветач). 73. Поўна бочачка віна — нігдзе ключыкаў німа? (Яечка). 74. Поўна бочачка круп, а на верее струп? (Макаўка). 75. Поўна хата курэй — ні вакон, ні дзьвярэй? (Гарбуз). 76. Поўны падпечык белых авечак? (Зубы ў роце). 77. Празь сьцяну вала пякуць? (Яйцо вараць). 78. Пры боку каліта поўна золата наліта? (Пры печы копка з жарам). 79. Разумны гаршчэчык, а ў ім сем дзірачак? (Галава). 80. 1990. Сядзіць баба на ўзгорачку ў чырвоным каптурочку, хто ідзе, дык і паклоніцца? (Ягада суніца). 81. Сярод лесу дзіжа кісьня? (Сьпелы яблык на яблыні). 82. Семсот сарочак, семсот намётак, а як вецер павея, дык і целавідаць? (Пер'е на курыцы). 83. Сем дзён маладзён? (Маладзік на небе). 84. Сем варот у вадзін гарод? (Сем дзірак у галаве: два вухі, двавокі, дзьве храпіны ў носе й рот). 85. Стаіць бычок, абсмаліны бачок? (Засланка ў печы
Дадатковыя словы
пере
9 👁