Едзя пані ў чырвоным жупані, хто забача, дык заплача? (Цыбуля). 31. Ішло хлопцаў дваццаць пяць, посьля зімы сьляды знаць? (Барана з зуб'ем). 32. Качка ў моры, хвост угору? (Мора — студня, качка — вядро, хвост— почапка). 33. Каля ямы ўсе зь кіямі? (Каля міскі з лыжкамі). 34. Клоніцца, клоніцца, а прыдзя дамоў — пад лавай расьцягніцца?(Сякера). 35. Коціцца кадушачка — ні зьвер, ні птушачка? (Яйцо). 36. Колькі на небе зорачак, толькі ў зямлі дзірачак? (Аржоньне). 37. Конік сталёвы, хвасток ляновы? (Іголка зь ніткай). 38. Круць, верць, — у чарапку сьмерць? (Стрэльба). 39. Крутачвіта, хто адгадая — бочку жыта? (клубок). 40. Крыж-на-крыж, а толькі ніхто ня ведае колькі (крыжоў)? (Клубок). 41. Ляціць як пава, кладзецца як пані, топчуць як сабаку? (Сьнег). 42. Ляціць бяз крыл у гадзіну сто міль? (Вецер). 43. Ляціць птах цераз Божы дах і жаліцца: — Чаму мая праца гарыць? (Птах — пчала, Божы дах — бажніца, праца гарыць — сьвечы васковыя гараць). 44. Ляціць — выя, сядзя — рыя? (Жук). 45. Ляцеў кулітар, сеў на растаиытар, пытаіцца ў кохаўкі: — Дзетвае пырхаўкі? (Кулітар — ястраб, растапытар — азяроды, кохаўка — курыца-піськлятніца, пырхаўкі — піськляты). 46. Ляжыць калода ціраз балота, ні гніе й ня сохня? (Язык у роце). 47. Ляжыць — німа знаку, а як устаня — з сабаку? (Дуга). 48. Ляжыць Рася расьцігняся, а як устаня, дык і неба дастаня? (Дарога). 49. Ляжыць Рыгор сярод гор, капялюшом накрыўшыся? (Гарбуз). 50. Лата на латцы, а зроду іголка ня была? (Качан капусты). 51. Маленькая, кругленькая, да неба дакініш? (Вока). 52. Маленькі, гарбацінькі, хату вартуя? (Замок). 53. Маленькі, крывенькі, усё поля абігая? (Серп). 54. Маленькі, удалінькі, скрозь землю прайшоў, чырвоную шапачку знайшоў? (Падасінавік грыб). 55. Малы-малышак, зваліўся з вышак? (Жолуд з дубу). 56. Матка таўстуха, дачка цягуха, сын пірабор паляцеў на двор? (Матка — печ, дачка — комін, сын — дым
Дадатковыя словы
зубем
8 👁