Адзін кажа: — Пабягу. Другі кажа: — Паляжу. Трэцьці кажа; — Паківаюся! (Вада ў раце, камень у рацэ, дубец у рацэ). 4. А як тоя завецца, што на верся кладзецца? (Кілбаса на падарунку калядоўшчыкам). 5. Аснова саснова, а ўток саламяны? (Саламяная страха з латамі). 6. А што бяжыць бяз поваду? А што гарыць бяз полымя? А што плача бязь сьлёз? (Вада, золата, іскрыпка). 7. Бягуць чатыры браты й адзін аднаго ні даганяюць? (Колы ў калёсах). 8. Бягуць у лясок, задраўшы насок? (Сані). 9. Бяз рук, бяз ног, а хату вартуя? (Замок). 10. Бяз рук, бяз ног, а працуя? (Вецер). 11. Бізь языка, а мудра гавора? (Кніга). 12. Біз вакон, бізь дзьвярэй, поўна хата людзей? (Гарбуз). 13. Цалаваны, мілаваны, пад лаву схаваны? (Сплецены лапаць). 14. Ходзя пан па страсе, стаіць на аднэй назе, жабы скачуць, уцікаюць, калі яго спаткаюць? (Бацян). 15. Цягніцца нітка, а на клубок ні зматаць? (Дарога). 16. Ціраз мора катоў хвост? (Почапка на вядры). 17. Чаго праз хату ні піракініш? (Пірыны). 18. Чорны сабака ня брэша й ні кусая, а хату пілнуя? (Замок). 19. Чырьоны цьвік да зямлі прынік? (Бурак). 20. Чырвоны дзедзя па жэрдцы едзя? (Агонь па лучынцы). 21. Чырвоны колір, вінны смак, каменнае сэрца, што гэта так? (Вішня). 22. Для мілага гасьця сьпяку пячэньня біз касьця? (Матка кормя грудзямі дзіця). 23. Два валы да Бога раўлі? (Званы званілі). 24. Дзьве жэрдачкі белых курэй (Зубы ў роце). 25. Як ляжыць — ніжэй за ката, як устаня — вышэй за сабаку? (Дуга). 26. Як ідзе ў лес, дык дамоў глядзіць, а як ідзе дамоў, дык у лес глядзіць? (Сякера на плячах у чалавека). 27. Ехала сушка ў сямі кажушках, — хто забача, той заплача? (Цыбуля). 28. Еду, еду, — ні дарогі, ні сьледу, шастом паганяю, на сьмерць паглідаю? (Плытнік плыве на плыце). 29. Едзя пані ў белым жупані, пірад ей паненыкі паськідалі сукенькі? (Пані — зіма, паненькі — дрэвы, сукенькі — лісьце на дрэве
14 👁